Беларуская мова. 3 клас. Урок: Назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Назоўнікі род

Тэма: Назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка

Мэты:

1. Праверыць ступень засваення слоўнікавых слоў;

2. Пазнаёміць са словамі, род якіх у рускай і беларускай мовах не супадае, вучыць вызначаць род назоўнікаў;

3. Удасканальваць веды пра адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі;

4. Практыкаваць у пастаноўцы пытанняў да назоўніка;

5. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, маўленне;

6. Выхоўваць любоў да жывёл, ашчадныя адносіны да іх дзіцянят.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка

— Паўтарыце слоўнікавыя словы. Запішыце словы пад дыктоўку:

Чаромха, булён, заўжды, асцярожны, джаліць, пялёстак, чысціня, звінець, блішчаць, пошта.

Самаправерка.

ІІІ. Праверка дамашняга задання

— Якога роду бываюць назоўнікі?

— Як вызначыць род назоўніка?

— Якія словы-падказкі дапамагаюць вызначыць род?

— Прачытайце словы, падстаўляйце словы-падказкі, называйце род.

IV. Новы матэрыял

— Паслухайце загадкі. Растлумачце адгадкі.

Спяшаецца як на пажар,

Стараецца — нясе цяжар,

Не скардзіцца, што цяжка,

Маленькая… (мурашка).

В. Жуковіч.

— Як вы разумееце слова «цяжар»?

На танюткай ножцы гнуткай

на лужку, ля ручая

У каўнерыку бялюткім

Гэту кветку ўбачыў я. (Рамонак.)

Н. Пазнанская.

— Як вы разумееце слова «каўнерык»?

Белая, як снег,

Цэлы дзень у рэчцы купаецца,

А на бераг выйдзе —

Сухая. (Гусь.)

З народнага

З чалавекам ён сябруе,

Ноччу двор яго вартуе,

Служыць шчыра небарака

Хоць і кажуць: «Злы … (сабака)».

Н. Парукаў.

— Як вы разумееце словы «вартуе», «небарака»?

— Запішыце адгадкі ў слупок, побач запішыце словы-падказкі, вызначце род.

— Які род маюць гэтыя словы ў рускай мове? Параўнайце.

— Да слоў, якія абазначаюць прыметы прадметаў, падбярыце патрэбныя назоўнікі. Вызначце іх род.

Шэрая …, салодкі …, працавітая …, густы …, белы …, кудлаты ….

Словы для даведак: гусь, сабака, рамонак, мурашка, яблык, пыл.

V. Замацаванне

— Прачытайце словы. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

З..мля, с..стра, ц..ц..рук, в..ц..рок, в..рабей, л..сок, б..роза, сон..йка, дзіця, с..бака, гусь, неба, яблык.

— Як вызначыць род назоўнікаў?

— Запішыце словы (гл. вышэй) у тры слупкі.

Мужчынскі род (ён, мой)  Жаночы род (яна, мая)  Ніякі род(яно, маё)

— Дапоўніце кожны слупок двума сваімі прыкладамі.

— Падкрэсліце назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах.

— Назавіце назоўнікі, якія адказваюць на пытанні што? хто?

— Прачытайце верш:

Кацяня — яшчэ не кошка,

Кацяня — яшчэ не кот.

Ну, а род?

Падумай трошкі.

Раз яно — … род!

А. Вольскі.

— Якога роду назоўнік «кацяня»? Параўнайце з рускай мовай.

* Утварыце назвы дзіцянят жывёл ад слоў:

Сабака, карова, конь, качка, свіння, курыца.

— Запішыце іх.

— Да якога роду адносяцца ўсе гэтыя словы?

VІ. Дамашняе заданне

— З падручніка «Літаратурнае чытанне» для 3 класа спішыце верш «Пралеска» А. Дзеружынскага (с. 82), вызначце род назоўнікаў.

VI. Вынік урока

— Назавіце словы, род якіх у беларускай і рускай мовах не супадае.

— Як вызначыць род назоўнікаў?

Распрацоўкі ўрокаў для пачатковай школы тут!

Наступныя ўрокі беларукай мовы:

Лік назоўнікаў

Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай i беларускай мовах

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика