Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
План-канспект урока беларускай мовы ў 2 класе па тэме: Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок № 17
Распрацоўка урока: настаўнік пачатковай школы Шумінская Таццяна Мікалаеўна
Тэма: Гук дз і яго абазначэнне на пісьме
Мэта: Адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [дз’] у словах і сказах, навык чытання па-беларуску.
Задачы:
- працягваць фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення на слых і пры чытанні;
- фарміраваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі (перакладны слоўнік, інтэрнэт-пошук);
- узбагачаць слоўнік навучэнцаў словамі – назвамі месяцаў года, словамі – назвамі лікаў ад 1 да 10;
- развіваць уважлівасць, крытычнае мысленне, вуснае звязнае маўленне вучняў;
- выхоўваць ветлівасць, пачуццё узаемадапамогі.
Абсталяванне і матэрыялы: магнітныя карткі літар д, з і гука [дз’] для канструявання схемы-правіла, падручнік Беларуская мова 1 для школ з рускай мовы навучання Свірыдзенка В.І., руска-беларускі слоўнік, індывідуальныя карткі-скарбонкі беларускіх слоў.
Тып урока: камбінаваны урок.
Ход урока:
- Арганізацыйны момант
-У нас зараз урок рускай мовы? (Не.)
-У нас урок беларускай мовы? (Так.)
-На уроку беларускай мовы мы будзем размаўляць па-англійскі? (Не.)
-На уроку беларускай мовы мы будем размаўляць па-беларуску? (Так.)
-Добра. Сядайце, калі ласка.
2. Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў
-Якое слова вы падкрэслілі ў дамашнім практыкаванні? (Дзень.)
-Які асаблівы гук патрабуе нашай увагі ў гэтым слове? (Гук [дз’].)
-Чаму нам трэба звяртаць увагу на гэты гук? (Таму, што ў беларускай мове гук [дз’] абазначаецца дзвюма літарамі д і з. І ў беларускай мове спалучэнне гэтых літар трэба чытаць не так, як у рускай мове.)
Падчас адказу на пытанне на досцы вывешваецца схема-правіла з картак дэвюх літар “д”, “з” і аднаго гука “[дз’]”.
3. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока
-Сёння мы працягнем работу з гукам [дз’]. Тэма урока – “Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме”.
-Якія уменні па тэме вы зможаце палепшыць на ўроку? (Выказваюцца меркаванні дзяцей.)
-Так, вам трэба адпрацаваць правільнае вымаўленне гука [дз’], правільнае абазначэнне гэтага гука на пісьме, а таксама палепшыць свае ўменні чытаць па-беларуску. Акрамя таго, на уроку вам могуць сустракацца новыя беларускія словы і вы зможаце папоўніць свой слоўнікавы запас.
4. Праца па тэме урока
-Сядзьце роўна, адгарніце сшыткі. Запішам дату: 2 верасня.
Настаўнік намерана дапускае памылку ў назве месяца. Ужо наступіў новы месяц “кастрычнік”. На гэтым моманце фарміруецца уважлівасть навучэнцаў. Далей праца адбываецца ў залежнасці ад рэакцыі дзяцей.
1 варыянт, калі вучні самі заўважылі памылку:
-Вельмі добра, што вы не дазваляеце мне памыліцца!
2 варыянт, калі вучні не заўважылі памылку:
-Ой. Скажыце, а я ўсё правільна напісала?
-Што ж не так? (Фарміраванне крытычнага мыслення.)
-Трэба даведацца, як называецца новы месяц “октябрь” па-беларуску. Можа, хто з вас ужо ведае?
-Калі вы не ведаеце, то як нам запісаць дату? (Выказваюцца меркаванні дзяцей.)
-Так, можна запытаць у настаўніка, можна адшукаць адказ у інтэрнэце. Але самае лепшае – самому знайсці правільную інфармацыю. Мы звернемся да перакладнога слоўніка.
Праца з перакладным руска-беларускім слоўнікам. Слова шукае вучань.
-Запішыце дату правільна.
2 красавіка
Класная работа
Чыстапісанне.
-На чыстапісанні будем трэнаваць прыгожае напісанне спалучэння літар дз і літар, якія сустракаюцца пасля яго. Назавіце, якія літары ў беларускай мове могуць стаяць пасля спалучэння літар дз. Чаму? (Тыя галосныя, якія абазначаюць мяккасць папярэдняга зычнага гука: е, ё, я, ю, і, а таксама літара ь.)
Дзі дзе дзё дзя дзю дзь
Самаацэнка па крытэрыі “акуратнасць”.
Запіс слоў з гукам [дз’] пад дыктоўку.
-Запішыце ў сшыткі словы пад дыктоўку. Хто хоча напісаць словы на досцы? (1 вучань працуе на досцы.)
дзяцел дзюба дзік
Праверка напісання слоў.
Самаацэнка па крытэрыі “правільнасць”.
-Палічыце, колькі літар атрымалася ў слове “дзяцел”? (6 літар.) Колькі гукаў у слове “дзяцел”? (5 гукаў.)
-Палічыце, колькі літар атрымалася ў слове “дзюба”? (5 літар.) Колькі гукаў у слове “дзюба”? (4 гукаў.)
-Палічыце, колькі літар атрымалася ў слове “дзік”? (4 літары.) Колькі гукаў у слове “дзік”? (3 гукаў.)
-Чаму так атрымалася, што ў кожным слове гукаў менш, чым літар? (Тлумачэнні дзяцей.)
-Зрабіце вывад: Колькі літар патрэбна, как запісаць адзін беларускі гук [дз’]? (2 літары.) Назавіце гэтыя літары. (Літары д, з.).
-Колькі гукаў трэба вымавіць, калі вы бачыце спалучэнне літар д і з? (1 гук.) Які гэта гук? ([дз’])
-Ці правільна я чытаю: [д-з’ед]? (Не.)
-А як трэба чытаць? ([дз’ед])
Работа з падручнікам.
-Адгарніце падручнік на старонцы 57. Практыкаванне 109. Што трэба зрабіць?
Чытанне задання вучнем.
-Чаму мы навучымся з дапамогай такога практыкавання? (Правільна чытаць словы са спалучэннем літар дз. Правільна вымаўляць гук [дз’].)
Чытанне слоў слупкамі. (1 чалавек.)
Чытанне слоў радкамі. (1 чалавек.)
Праца ў парах.
-Зараз вы папрацуеце ў парах: 1 вучань чытае – другі слухае. Потым мяняецеся.
-Калі вы закончыце працу ў парах, пакажыце гэта рукамі.
Практыкаванне 110. Заданне чытае вучань.
Чытанне скорагаворкі.
Адказы на пытанні практыкавання.
-Якое слова ветлівасці сустрэлася ў скорагаворцы? (Дзякуй.) Які асаблівы гук беларускай мовы ёсць у ім? (Гук [дз’].)
-Запішыце слова “Дзякуй” у сшыткі.
Развіццё маўлення. Заданне чытае вучань.
-Якія словы вы выкарыстаеце, как вам дапамаглі? (Пожалуйста.) Як гучыць гэта слова па-беларуску?
Пошук інфармацыі ў руска-беларускім перакладным слоўніку. (Калі ласка.)
-Запішыце словы “калі ласка” ў сшыткі.
Праца ў парах па развіцці вуснага звязнага маўлення.
-Разыграйце размову па апісанай сітуацыі з суседам па парце.
Практыкаванне 111. Заданне чытае вучань.
Чытанне верша.
-Чаму школьны званок параўноўваецца з жаўруком? Што нам трэба ведаць, как адказаць на гэта пытанне? (Трэба ведаць, хто такі жаўрук.) Хто такі жаўрук? (Адказы дзяцей, калі няма правільнага адказу – пошук у перакладным слоўніку.)
-Запішыце словы ветлівасці з верша ў сшыткі.
дзень добры
Развіццё маўлення. Заданне чытае вучань.
-Назавіце па-беларуску асеннія месяцы. (Верасень, кастрычнік, лістапад.)
*Пры неабходнасці можна звярнуцца да перакладнога слоўніка.
-У які месяц восені пачынаецца вучэбны год? (Патрабуецца поўны, прыгожы адказ: Вучэбны год пачынаецца ў верасні.)
Практыкаванне 112.
-Паглядзіце на малюнак. Што вы бачыце?
-Дапоўніце сказы словамі. Трэба словы браць у “Словах для даведкі”.
-Запішыце два сказы на выбар. Падкрэсліце словы, у якіх вымаўляецца гук [дз’].
Праверка выканання задання:
-Якія сказы запісалі? Якое слова падкрэслілі? Хто запісаў другія сказы?
Самаацэнка выкананага задання па крытэрыі “правільнасць”.
Развіццё маўлення. Заданне чытае вучань.
-У каго з вас імя ці прозвішча мае гук [дз’]?
Настаўнік запісвае названыя імёны і прозвішчы на досцы.
Дзмітрый Уладзіслаў Дзяніс
-Спішыце ў сшыткі. Падкрэсліце спалучэнне літар дз і літару, якая абазначае мяккасць гука [дз’].
-Якая літара паказвае мяккасць гука [дз’] у слове Дзяніс? (я)
-Якая літара паказвае мяккасць гука [дз’] у слове Уладзіслаў? (і)
-Якая літара паказвае мяккасць гука [дз’] у слове Дзмітрый? (!?)
Праблемная сітуацыя: у слове Дзмітрый няма літары, якая абачначае мяккасть гука [дз’]. Чамы тады настаўнік не напісаў проста “Д” ці мяккі знак пасля Дз, как паказаць мяккасць?
Вырашэнне сітуацыі:
-У беларускай мове сустракаюцца і такія “хітрыя” словы. Я прапаную вам проста запомніць іх напісанне, каб не рабіць памылак. А ў старэйшых класах вы даведаецеся пра такія словы больш. Ці, можа, нехта хоча сам правесці ў вольны час даследаванне, чаму так бывае?
Практыкаванне 113.
-Палічыце ад 1 да 10. Запішам словы – назвы лікаў, у якіх сустракаецца гук [дз’].
адзін дзевяць дзесяць
-Падкрэсліце гук [дз’] і літару, якая паказвае яго мяккасць.
Развіццё звязнага вуснага маўлення. Заданне чытае вучань.
-У колькі гадзін пачынаюцца заняткі у школе? (Патрабуецца поўны, прыгожы адказ: Заняткі ў школе пачынаюцца ў восем гадзін.)
5. Падвядзенне вынікаў урока.
-У вас на парце ёсць картка-скарбонка беларускіх слоў. Разгарніце скарбонку і запішыце у яе 1-3 беларускія словы, якія сёння на уроку вы пачулі ўпершыню.
-Па якой тэме мы сёння працавалі? (Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме.)
-Раскажыце, якія новыя веды вы атрымалі на ўроку па тэме «Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме»?
6. Рэфлексія
-Ці давольныя вы сваёй працай на ўроку?
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!