Беларуская мова. 3 клас. Урок: Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў
Мэты ўрока:
1. Працягваць фарміраваць паняцце «род і лік назоўніка», удасканальваць уменне вызначаць род і лік назоўнікаў;
2. Практыкаваць у пастаноўцы пытанняў да назоўніка;
3. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, маўленне; выхоўваць любоў да роднай прыроды.
Ход урока
І. Праверка дамашняга задання
— Прачытайце назоўнікі адзіночнага ліку, укажыце іх род.
— Колькі прадметаў абазначаюць назоўнікі адзіночнага ліку?
— Як вызначыць род назоўнікаў?
— Прачытайце назоўнікі множнага ліку.
— Колькі прадметаў абазначаюць назоўнікі множнага ліку?
— Ці можна вызначыць іх род?
ІІ. Замацаванне
— Прачытайце скорагаворку. Паназірайце, які гук паўтараецца.
— У чым асаблівасць вымаўлення гэтага гука?
— Паспрабуйце правільна вымавіць скорагаворку хутка, правільна вымаўляючы гук [ч]?
Чэрвень
Чэрвень.
Чарнеюць
Чарніцы,
I чырванеюць
Суніцы.
— Знайдзіце і выпішыце назоўнікі, лік якіх адрозніваецца ў рускай і беларускай мовах.
— Успомніце і запішыце самастойна яшчэ некалькі назоўнікаў, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах.
— Паслухайце тэкст:
У лесе сыпануў дождж. Буйныя цёплыя кроплі гучна заляскалі па траве і лісцях дрэў. Жучкі і матылькі пазалазілі ў розныя шчылінкі. Мышка прытаілася пад грыбам. Сінічкі ў дупло пахаваліся. Хутка дождж скончыўся.
— Чаму ўсе пачалі хавацца?
— Куды пахаваліся жучкі і матылькі? Мышка? Сінічкі?
— Які загаловак можна прыдумаць да тэксту?
— Запішыце тэкст пад дыктоўку.
— Растлумачце арфаграмы.
— Знайдзіце і падкрэсліце адной рыскай назоўнікі адзіночнага ліку. Вызначце іх род.
— Знайдзіце і падкрэсліце дзвюма рыскамі назоўнікі множнага ліку. Паспрабуйце вызначыць іх род.
Запомніце! У множным ліку род назоўнікаў не вызначаецца!
— Прачытайце верш.
Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край — бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Мой край — лугі і пералескі,
Крыніцы звон і шум лясны.
Мой край — блакітныя пралескі
На сцежках ранняе вясны.
Вера Вярба.
— Якія пачуцці выказвае паэтка да роднага краю? З чым яго параўноўвае?
— Устанавіце значэнне слова «напрасткі» па тлумачальным слоўніку.
— Выпішыце ў слупок назоўнікі множнага ліку. Выдзеліце канчаткі.
— Пастаўце назоўнікі множнага ліку ў адзіночны і запішыце ў другі слупок. Выдзеліце канчаткі.
— * Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі, вызначце род, параўнайце з рускай мовай.
За сябе разоў у сем
Большы груз яна нясе.
Запытайцеся, ці цяжка?
Хай адкажа вам… (мурашка).
Хоць яго паўсюль ад веку
Змалку садзяць на ланцуг,
Застаецца чалавеку
Ён найлепшы самы друг. (Сабака.)
Шыя доўгая ў яе,
Хоць сама, як шафа.
Недзе ў Афрыцы жыве,
А завуць… (жырафа).
У. Паўлаў
ІV. Дамашняе заданне
— З падручніка «Літаратурнае чытанне» для 3 класа спішыце першы слупок верша «Зіма» Я. Коласа (с. 65), вызначце лік назоўнікаў.
V. Вынік урока
— У якім ліку ўжываюцца назоўнікі?
— Колькі прадметаў абазначаюць назоўнікі ў адзіночным ліку? У множным ліку?
— Лік якіх назоўнікаў у рускай і беларускай мовах не супадае?
— Назавіце словы, род якіх у беларускай і рускай мовах не супадае.
— Як вызначыць род назоўнікаў?
План-канспекты ўрокаў для пачатковай школы!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!