Беларуская мова. 3 клас. Урок: Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

урок назоўнікі ў беларускай мове

Тэма урока: Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?

Мэты урока:

1. Фарміраваць уяўленне пра адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі, вучыць правільна ставіць пытанне да назоўніка;

2. Выпрацоўваць уменне вызначаць назоўнікі ў сказах і тэкстах;

3. Выхоўваць пачуццё патрыятызму.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія словы з прыназоўнікамі выпісалі?

III. Арфаграфічная размінка

Нося..ь мо.ніцы

Лісічкі

З..л..цістыя

Сп..днічкі.

Сонца іх

Св..ім пр.меннем

Адар..ла

По..най жменей.

Др..вы сыплю..ь

На гр..бочкі

Жа.таватыя

Лісточкі,

Каб было ім

Дзе схава..а,

Ад лю..ей

Уратава..а.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Вызначце ў трох першых сказах галоўныя члены сказа. Якімі часцінамі мовы яны з’яўляюцца?

— Назавіце прыметнікі. Да якіх назоўнікаў яны адносяцца?

IV. Чыстапісанне

чарапаха                   чаромха                чалавек

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Чарапаха (черепаха) — жывёліна з касцяным панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, якія разам з хвастом і галавой могуць уцягвацца ў панцыр.

Чаромха (черемуха) — высокі куст з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі.

Чыгунка (железная дорога) — рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў.

Роднасныя словы:

Чарапахавы, чарапашкавы, чарапашы.

Чаромхавы.

Чыгункавы.

Пэўна, добра чарапахам

Пад сваім надзейным дахам,

Хоць і незайздросны лёс —

Усё жыцце цягнуць свой воз.

Л. Рашкоўскі

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Вызначце назоўнікі і дзеясловы.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

V. Паведамленне тэмы ўрока

— Тэма сённяшняга ўрока — Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? Нам трэба навучыцца іх адрозніваць і правільна ставіць пытанні да назоўнікаў у беларускай мове.

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 124, с. 67 (вусна)

Практ. 125, с. 67

Правіла на с. 68

VIІ. Фізкультхвілінка. Пальчыкавая гімнастыка

Ну-ка, братцы, за работу.

Пакажыце нам сваю ахвоту.

Большаму — дровы сячы,

Печы ўсе табе паліць,

А табе ваду насіць,

А табе абед варыць,

А табе посуд памыць.

А потым усім песні спяваць,

Песні спяваць ды скакаць,

Саміх сябе забаўляць.

(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)

VIIІ. Замацаванне

Практ. 126, с. 69, Слоўнікавае слова: чаромха

Каменціраванае пісьмо:

Май падараваў дрэвам прыгожыя ўборы. Пасля навальніцы зазелянелі бярозкі. На галінках елкі заблішчалі жоўтыя кветкі – ліхтарыкі. Сасна зацвіла, прыбралася аранжавымі шышкамі. Чаромха пакрылася белымі пахучымі гронкамі.

Практ. 127, с. 69

Практ. 128, с. 70

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?

— Якую ацэнку дасце сваёй працы?

— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Практ. 129, с. 71, правіла

Ўрокі для пачатковай школы глядзіце тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Род назоўнікаў

Назоўнікі, род якіх не супадае у рускай і беларускай мовах

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика