Канспект урока па беларускай мове. 3 клас. Тэма: Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах

План-канспект урока па беларускай мове ў 3 класе.

Назоўнікі, лік якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах

Тэма: Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах

Мэты:

1. Вучыць выначаць лік назоўнікаў, у якіх лік не супадае ў рускай і беларускай мовах; практыкаваць у пастаноўцы пытанняў да назоўніка.

2. Працягваць фарміраваць паняцце «лік назоўнікаў», вучыць вызначаць лік назоўнікаў.

3. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, маўленне.

4. Выхоўваць ашчадныя адносіны да роднай прыроды.

Абсталяванне: відэапраектар, прэзентацыя з заданнямі для вучняў (скачать презентацию) .

Тып урока: камбінаваны.

План урока:

1. Арганізацыйны момант (1 хв)

1. Праверка дамашняга задання (3 хв)

2. Арфаграфічная размінка (3 хв)

3. Чыстапісанне (3 хв)

4. Новы матэрыял (20 хв)

5. Замацаванне (12 хв)

6. Дамашняе заданне (1 хв)

7. Вынік урока (2 хв)

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Слова настаўніка.

   — Празвінеў званок вясёлы,

    Мы ўрок пачаць гатовы.

    Добра будзем працаваць,

    А гасцям хвілін прыемных

    Разам з намі адчуваць.

2. Праверка дамашняга задання шляхам франтальнага апытвання.

—      У якім ліку ўжываюцца назоўнікі?

—       Колькі прадметаў абазначаюць назоўнікі ў адзіночным ліку? У множным ліку?

—      Назавіце назоўнікі. У якім ліку яны ўжыты?

3. Арфаграфічная размінка

Прахапіўся в..рабей,

Зірк: ажно за студняю

У к..рмушцы на в..рбе

Сн..гіры палуднуюць! (Н. Гілевіч)

Чытанне верша настаўнікам. Гутарка.

— Я прачытаю верш. Слухайце ўважліва.

— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?

4. Чыстапісанне

— Адгарніце сшыткі, запішыце дата, класная работа.

сенцы      цецярук      куцця

Тлумачэнне сэнсу незразумелых слоў настаўнікам.

— Сенцы – гэта памяшканне для захавання цяпла ў хаце. У сенцах стаялі гаспадарчыя прылады, часам жывёла, аднак пэўнага гаспадарчага прызначэння сенцы не мелі.

— Куцця – абрадавая каша, якую варылі і елі на Каляды.

5. Новы матэрыял

Практычная праца. Гутарка

1. Паслухайце і адгадайце загадку:

Яны ў кожных сенцах

Назад і ўперад ходзяць.

Адной рукой сустрэнуць,

Другой рукой праводзяць. (Дзверы)

— Запішыце адгадку. Вызначце лік назоўніка «дзверы».

— Які лік мае адпаведнае слова ў рускай мове?

— Запомніце! У беларускай мове назоўнік «дзверы» заўсёды множнага ліку.

Замацаванне шляхам запісу на дошцы і ў сшытку.

Запішы на дошцы – дзверы – мн. л.

2. Праца з тэкстам. Чытанне настаўніка. Гутарка (слайд 1).

Беларусы любяць стравы з круп. 3 грэцкіх круп вараць _________кашу. 3 аўсяных круп —__________. 3 пшанічных ці ячневых круп на Каляды варылі абрадавую кашу — куццю.

Словы для даведак: грэцкую, аўсяную.

Пра што вы даведаліся?

— Спішыце сказы, дзе прапушчаны словы. Дапішыце патрэбныя словы. Вызначце лік назоўнікаў.

— Лік якога назоўніка адрозніваецца ад рускай мовы?

— Запомніце! У беларускай мове назоўнік «крупы» заўсёды множнага ліку.

Замацаванне шляхам запісу на дошцы і ў сшытку.

Запішы на дошцы – крупы – мн. л.

Падагульненне шляхам франтальнага апытвання:

—      Адкажыце на пытанне: лік якіх назоўнікаў адрозніваецца у рускай і беларускай мове?

—      “Дзверы” – які лік у беларускай мове?

—      Ялі лік мае назоўнік “крупы”?

—      Малайцы. Зараз мы з вамі крыху адпачнем. Памасіруем пальцы.

Фізкультхвілінка (пальчыкавая гімнастыка)

Ну-ка, братцы, за работу.

Пакажыце нам сваю ахвоту.

Большаму — дровы сячы,

Печы ўсе табе паліць,

А табе ваду насіць,

А табе абед варыць,

А табе посуд памыць.

А потым усім песні спяваць,

Песні спяваць ды скакаць,

Саміх сябе забаўляць.

(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)

— Адпачылі і працуем далей. Даведаемся яшчэ пра некалькі назоўнікаў, лік якіх адрозніваецца ў рускай і беларускай мовах.

3. Праца з малюнкамі. Гутарка.

Паглядзіце на малюнкі (слайд 2).

—      Як гэтыя ягады называюцца па-руску? А па-беларуску?

Чытанне тэкста настаўнікам з мэтавай устаноўкай.

—       Паслухайце тэкст, а потым адкажыце на пытанне, пра якія ягады вы пачулі ў тэксце.

Суніцы — самыя хітрыя ягадкі. Зашыюцца пад лісцейка, і не відаць іх. Услед за суніцамі ў сасновых барах, па нізкіх мясцінах і вакол балацянак паспяваюць чарніцы. Каб збіраць чарніцы, дастаткова мець спрытныя рукі. А следам за чарніцамі ў сярэдзіне ліпеня пачынаюць ружавець маліны. Маліны — цудоўныя ягады, якія чаруюць і колерам, і пахам, і смакам. Праўда, адшукаць іх не так і лёгка.

— Пра якія ягады гаворыцца ў тэксце?

— Дзе хаваюцца суніцы?

— Як правільна збіраць ягады?

— Запомніце! У беларускай мове назоўнікі «суніцы», «чарніцы», «маліны» ў адрозненне ад рускай мовы ўжываюцца ў множным ліку.

Замацаванне шляхам запісу на дошцы і ў сшытку.

Запішы на дошцы – суніцы, чарніцы, маліны – мн. л.

Харавая праца. Прагаворванне.

— А зараз хорам прачытаем усе словы, якія ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў множным ліку. Прагаворваем разам са мною, гледзячы на дошку.

6. Замацаванне праз выкананне пісьмовых практыкаванняў.

1. Прачытайце фрагмент верша. Устаўце назву ягад у патрэбнай форме ліку(слайд 3).

Чорныя_______

Нібы чараўніцы,

Сыплюцца ў кубкі

Ды малююць губкі. (Д. Бічэль-Загнетава)

— Запішыце верш з ўстаўленым словам. Пазначце яго лік.

Праца ў парах з табліцай.

2. Запоўніце табліцу, змяніўшы лік назоўнікаў. Падумайце, для якіх слоў гэта зрабіць немагчыма. (слайд 4)

Адзіночны лік Множны лік
рака
хвалі
яблык
дзверы
дрэва
крупы

Самаправерка па слайдзе.

—      Правяраем.

7. Дамашняе заданне

Практыкаванне 136. Спісаць, вызначыць род і лік назоўнікаў.

8. Вынік урока

Франтальнае апытванне.

— Адкажыце на пытанні.

— У якім ліку ўжываюцца назоўнікі?

— Колькі прадметаў абазначаюць назоўнікі ў адзіночным ліку? У множным ліку?

— Лік якіх назоўнікаў у рускай і беларускай мовах не супадае?

— Малайцы. Добра папрацавалі на ўроку.

Выстаўленне адзнак за урок.

Перейти к полному списку уроков в начальной школе

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў

Прыметнік (1)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

2 комментария на “Канспект урока па беларускай мове. 3 клас. Тэма: Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах”

  • Ольга Черныш says:

    Где ты берешь уроки? Плохо, что они не отражаются по запросу сразу. Я вообще часто ищу разработки в интернете. Мне нужны сценарии уроков.
    Эту тему недавно проходили, но по запросу я ничего не нашла.
    Да и вообще не радует меня в последнее время яндекс.
    В том году точнее выдавал.

    Ответить
    • Татьяна Саксон says:

      Оля, раньше я и сама искала уроки только в интернете. Но после практики у меня появилось много своих наработок уроков, которые я вела у детей и наработки, которыми со мной поделились опытные учителя. Теперь я ими пользуюсь и составляю план-конспекты.
      А ведь чтобы хороший урок вперед вывело, много факторов надо соблюсти: уникальность, подбор слов и т.д. Вот и не находят иногда лучшее 🙁
      Поэтому я и решила для себя уроки тут публиковать: и так другим могут пригодится, и когда я выйду на работу в школу, мне не надо будет искать — все свое.

      Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика