Канспект урока па беларускай мове. 3 клас. Тэма: Лік назоўнікаў
План-канспект урока па беларускай мове ў 3 класе.
Тэма: Лік назоўнікаў.
Мэты:
— пазнаёміць вучняў з паняццем “лік назоўнікаў”, фарміраваць уменні адрозніваць назоўнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку;
— развіваць навыкі правільнага напісання слоў;
— выхоўваць любоў і павагу да працы чалавека , да Радзімы.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Арфаграфічная размінка: паўтарэнне пройдзенага
Калектыўная работа — уставіць прапушчаныя арфаграмы, знайсці назоўнікі.
Любі..е травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакі… н…бёс,
Ц…ніце працу чалавека,-
І ў вас будзе добры лёс.
Хвілінка чыстапісання.
— Выпішыце словы, у якіх колькасць гукаў не супадае з колькасцю літар.
Сцюжа, шчаўе, паштальён, пасеяць, час
— запісаць словы ў два слупкі, у залежнасці, на якое пытанне яны адказваюць.
сцежка дзядзька
ягадкі воўк
землі мядзведзь
галлё вожык
два вучні працуюць каля дошкі (астатнія самастойна). Вучні тлумачаць, дзеці слухаюць.
3. Праца па тэме урока
— Паглядзіце на малюнак. Што намалявана? (дом, дрэва), а тут? (дамы, дрэвы)
— Так, дзеці. Назоўнікі змяняюцца па ліках. Назоўнік, які абазначае адзін прадмет, мае адзіночны лік, а назоўнік, які абазначае некалькі прадметаў – множны лік.
Слоўнікавая работа.
Адгадаць загадкі і запісаць адгадкі ў адзіночным і множным ліках.
1) Румяны Піліп да палкі прыліп. (яблык-яблыкі)
2) Як ідзе і шастом не дастаць, а ўпадзе- з травы- муравы не падняць. (дождж-дажджы)
3) У адным доме- сотні жыхароў, а сям’я адна. (вулей-вуллі)
4) Бязвоблачнае, яснае, нібы дзіцячы смех,
то хмурае і шэрае, нібыта дзень памерк. (надвор’е)
— Звярніце ўвагу: слова “надвор”е” нельга паставіць ў множным ліку!
5) Нітак многа, а ў клубок ты іх не зматаеш.
Ну а хто іх пляце, ці знаеш? (павук-павукі)
Работа па варыянтах
— Падбярыце назоўнікі.
1 вучань- называе назоўнікі ў адзіночным ліку, а 2 вучань — у множным ліку.
Гульня “Знайдзі чацвёрты лішні”
— Я чытаю словы, а вы ўважліва слухаеце і запісваеце толькі лішняе слова.
Дуб, жолуд, сцежка, лясы
Касьба, мёд, пчолы, мядзведзь.
Гульня «Не памыліся»
— Я называю назоўнік, калі назоўнік адзіночнага ліку, мы маўчым, калі множнага ліку – хлопаем у далоні:
сасна, бяроза, віскі, заяц, птушкі, дзяўчынкі, хмара, сонейка, кніга.
4. Падвядзенне вынікаў
— Якія назоўнікі маюць адзіночны лік? множны лік? Прывядзіце прыклады.
Усе распрацоўкі ўрокаў для пачатковай школы! >>>>>
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах
Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!