Беларуская мова. 3 клас. Урок: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ

Пачатковая школа. 3 клас. План канспект урока Беларускай мовы.

Навучальны пераказ 3 клас

Тэма урока: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ

Мэты урока:

1. Вучыць пісьмова пераказваць тэкст па гатоваму плану;

2. Развіваць гутарковую і пісьмовую мову вучняў; здольнасць да самастойнага паслядоўнага аналітычнага мыслення;

3. Выхоўваць акуратнасць пры пісьме.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія пытанні паставілі?

ІII. Арфаграфічная размінка

З н..бёсаў, як з паг..рачка,

Упала раптам з..рачка.

К..цілася шпарка,

Св..цілася ярка.

Мільгала, маргала

I тут жа — растала!

М. Чарняўскі

— Устаўце прапушчаныя арфаграмы і растлумачце іх правапіс.

— Пра што гаворыцца ў вершы? (Пра зорачку.)

— Што з ёй здарылася?

IV. Чыстапісанне

Развіцце пісьмовага маўлення

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Знаёмства з тэкстам

ПРАЛЕСКІ

Любіць Алесік кветкі. Асабліва пралескі. Яшчэ ляжыць снег, а пралескі ўжо цвітуць.

Захацеў хлопчык парадаваць маму. Пабег у лес. Назбіраў пралесак і хуценька дадому. Мама будзе непакоіцца.

–        Мамачка, гэта табе! — закрычаў Алесік з парога.

Маці ўбачыла прыгожыя блакітныя пралесачкі. Ад нечаканасці разгубілася. Затым шчыра падзякавала сыну. Абняла і пацалавала.

Пакой напоўніўся духмяным водарам. Сінія вочы хлопчыка ззялі, як пралескі.

(Паводле I. Сіняўскага)

VІІ. Вусны пераказ тэксту па гатоваму плану

План

1. Алесік любіць пралескі.
2. Захацеў хлопчык парадаваць маму.
3. – Мамачка, гэта табе! — закрычаў Алесік з парога.
4. Маці шчыра падзякавала сыну.
5. Сінія вочы хлопчыка ззялі, як пралескі.

VIIІ. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

Выйшлі з ранку працаваць

Трактарыст і камбаннёр,

Будаўнік, урач, шафёр.

Раз-два-тры —

Не лянуйся, а вучыся

I спаць раненька лажыся.

(Імітацыя рухаў.)

ІX. Пісьмовы пераказ тэксту па гатоваму плану

X. Вынік урока. Рэфлексія

— Што зацікавіла на ўроку?

Усе урокі ў школе

Наступныя урокі беларускай мовы:

Сказ. Агульнае паняцце пра сказ

Апавядальныя сказы

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

2 комментария на “Беларуская мова. 3 клас. Урок: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ”

  • Елена Семиделуха says:

    Я только сейчас поняла, что вы из Белоруссии. А я из Чернигова (Украина).
    Вот тоже скоро начну свои уроки выкладывать на блоге, в методической рубрике. Но у меня на украинском.)))
    Сейчас участвую в конкурсе «Учитель года», так там уже требуют наличие своего сайта. )))

    Ответить
    • Татьяна Саксон says:

      Удачи вам, Елена, в конкурсе! Интересный факт вы мне сообщили. Теперь буду знать, что к тому моменту, когда я до этого дорасту, мой сайт будет и будет весьма развит. Это радует 🙂

      Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика