Беларуская мова. 3 клас. Урок: Апавядальныя сказы

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Апавядальныя сказы 3 клас

Тэма урока: Апавядальныя сказы

Мэты урока:

1. Фарміраваць прадстаўленне пра апавядальныя сказы;

2. Вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпыпку пры афармленні іх па пісьме;

3. Выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія знакі прыпынку вы ўставілі?

IIIАрфаграфічная размінка

Дзе ты ха..іла, (3,з)орачка наша(…) —

Тра..ку духмяную ску.ла на пашы(…)

Чыстай в..дзіцы дала мне р..ка(…)

Многа прынесла я вам м..л..ка(…)

Н. Галіноўская

— Устаўце прапушчаныя літары. Пастаўце і растлумачце знакі прыпынку, раскрыйце дужкі.

— Колькі ў вершы сказаў? Як яны называюцца?

— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

IV. Чыстапісанне

світанак         світэр         светлафор

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Світанак (рассвет) — час перад усходам сонца, калі пачынае віднець; самы пачатак раніцы.

Світэр (свитер) — цёплая вязаная фуфайка без засцежак з высокім каўняром.

Светлафор (светофор) — сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, аўтамабільных дарогах, чыгунках.

Роднасныя словы:

Світанне, світанкавы, світаць.

Светлафорны.

Уводзіны слова ў словазлучэнне:

Світэр (які?) цёплы, новы, вязаны, чырвоны.

Рана ў школу мы ідзём,

На світанку ўсталі.

Ранцы з кніжкамі нясём —

Школьнікамі сталі.

М. Чарняўскі

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

— У якім слове больш літар, чым гукаў?

V. Паведамленне тэмы урока

VI. «Старонка адкрыццяў». Новая тэма

Практ. 132, с. 71.

Практ. 133, с. 72.

Чытанне правіла на с. 73

VIІ. Фізкультхвілінка

Ходзіць-ходзіць паштальён, (Шаг на месцы.)

Поўну сумку носіць ён, (Павароты.)

Зараз завітаў да нас (Нахілы ўперад.)

I «Вясёлку» прынёс у клас. (Прысесці.)

(Паказаць часопіс «Вясёлка».)

VІII. Замацаванне

Практ. 134, с. 73.

Практ. 135, с. 73.

ІХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Надышоў час заканчваць урок. Што вас найбольш зацікавіла? Якую ацэнку сваёй працы вы дасце?

— Чаму вы навучыліся?

— Мне вельмі спадабалася, як вы працавалі. Дзякуй!

X. Дамашняе заданне

Практ. 136, с. 74, правіла

Распрацоўкі урокаў для пачатковай школы

Наступныя урокі беларускай мовы:

Пытальныя сказы (1)

Пытальныя сказы (2)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика