Беларуская мова. 3 клас. Урок: Сказ. Агульнае паняцце пра сказ

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

агульнае паняцце пра сказ 3 клас

Тэма урока: Сказ. Агульнае паняцце пра сказ

Мэты урока:

1. Даць паняцце сказа як закончанай думкі, вучыць вызначаць межы сказа;

2. Садзейнічаць развіццю мыслення, узбагачэнню слоўніка вучняў;

3. Ствараць умовы для выхавання ў дзяцей упэўненасці ў сабе.

Ход урока

I. Арганізацыйная гімнастыка

— Мы самыя дружныя і працавітыя, усміхнёмся адзін аднаму і пажадаем плённай працы.

II. Арфаграфічная размінка

Хмурліва, зя..ка

Па н..чах,

Ц..рушы..ь дождж,

Нібы праз сіта

Пажо..клі травы

На п.лях,

І толькі

З..л..нее ж..та.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары.

— У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў?

— Да выдзеленых слоў падбярыце антонімы.

III. Чыстапісанне

капялюш                 капюшон                каўнер

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Капялюш (шляпа) — галаўны ўбор, мужчынскі — з палямі, жаночы — розных фасонаў.

Капюшон (капюшон) — адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

Каўнер (воротник)— верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі.

Роднасныя словы:

Капялюшнік, капялюшніца, капялюшык.

Каўнерык.

Калі мы так гаворым:

Браць за каўнер — размаўляць строга.

Закласці за каўнер — выпіць.

Мне ў дождж

I ў_ непагоду

Не патрэбны парасон,

У маёй зялёнай куртцы

ёсць цудоўны капюшон.

Л. Пранчак

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

IV. Паведамленне тэмы урока

V. Работа па тэме урока

Практ. 125, с. 67 (вусна).

Практ. 126, с. 68

Чытанне правіла на с. 70

VI. Фізкультхвілінка

Пчолкі ў вулейках сядзяць

I на сонейка глядзяць.

Шаг на месцы — раз, два.

Пакружыцца захацелі,

Пакружыліся і селі.

Потым у вулей паляцелі.

VII. Замацаванне

Практ. 127, с. 68

Практ. 128, с. 69

Практ. 129, с. 70 Слоўнікавае слова: капялюш

 Практ. 130, с. 70 (пісьмова).

VIIІ. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас зацікавіла на уроку?

— Я задаволена вашай працай. Малайцы!

IX. Дамашняе заданне

Практ. 131, с. 71, ведаць правіла.

Усе урокі ў пачатковых класах

Наступныя урокі беларускай мовы:

Апавядальныя сказы

Пытальныя сказы (1)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика