Беларуская мова. 3 клас. План тэксту (замацаванне)

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

план тэксту 3 клас

Тэма урока: План тэксту

Мэты урока:

1. Фарміраваць уменні дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, фармуляваць тэму сэнсавых частак, даваць кожнай частцы загаловак і складаць план тэксту;

2. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, вуснае маўленне, пазнавальную актыўнасць;

3. Выхоўваць працавітасць, гатоўнасць да ўзаемадапамогі.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання

— Трое вучняў на дошцы запісваюць свае пытанні да тэксту дамашняга практыкавання 26.

Пакуль вучні рыхтуюцца ля дошкі, настаўнік праводзіць вуснае франтальнае апытанне астатніх вучняў класа:

— Што такое тэкст?

— Што такое тэма тэксту?

— Што такое галоўная думка тэксту?

— Прачытайце тэкст дамашняга практыкавання. Як можна даказаць, што гэта тэкст?

— На якую ён тэму?

— Якая яго галоўная думка?

— Якія яшчэ загалоўкі можна прапанаваць да тэксту?

— Знайдзіце і прачытайце пачатак, асноўную частку, канцоўку тэксту.

Пасля франтальнага апытання вучні каля дошкі чытаюць свае пытанні, выклікаюць вучняў для адказу на іх. Настаўнік з вучнямі класа ацэньваюць дакладнасць і паслядоўнасць пытанняў. Вучні тлумачаць правапіс слоў пытанняў.

II.   Паўтарэнне і замацаванне

— Што перадае план тэксту?

— На якія часткі можна падзяляцца тэкст?

— На якія часткі трэба падзяліць тэкст, каб скласці план?

— Сёння на ўроку будзем вучыцца складаць план тэксту. Прачытайце інструкцыю, як трэба складаць план тэксту.

Каб скласці план, неабходна:

1) падзяліць тэкст на сэнсавыя часткі,

2)   вызначыць тэму і даць назву кожнай сэнсавай частцы,

3)  назвы сэнсавых частак запісаць y паслядоўнасці развіцця падзей тэксту.

Групавая работа. Клас дзеліцца на групы па 5 чалавек. Кожная група атрымлівае раздрукоўку пяці частак тэксту,

— Размяркуйце ў групах часткі казкі «Убор для сябра», якую напісала Аня Малышчыц з горада Глыбокае, і прачытайце іх самастойна.

A звяры ў гэты час рыхтаваліся сустракаць Новы год. Нават упрыгожылі ўсякімі ляснымі цацкамі елачку і яна стала прыгажуняй. Калі ўсё было падрыхтавана да свята, вавёрка Верачка ўспомніла пра Весялунчыка, з якім правяла ўлетку шмат вясёлых дзён. Яна хацела запрасіць Праменьчыка на свята, але ў яго не было цёплай вопраткі і ён замярзаў.

***

— Давайце падзелімся сваёй поўсцю і пашыем для нашага сябрука цёплае футра, — прапанаваў зайчык Цішка. Звяры пагадзіліся з ім і дружна ўзяліся за справу. Вавёрка Верачка дала рудзенькай поўсці, зайчык Цішка белай, a лісіца Лізавета рыжай… Неўзабаве цудоўнае футра атрымалася. Сабранай поўсці хапіла яшчэ і на рукавічкі.

***

Калі Праменьчык-Весялунчык убачыў сяброў з такімі цудоўнымі падарункамі, ён вельмі ўзрадаваўся. I потым спрытней за ўсіх скакаў вакол навагодняй ёлкі.

***

Але скончылася лета, задзьмулі халодныя вятры, пачаліся дажджы. Засумаваў Весялунчык. Цяпер ён звычайна сядзеў y дупле старой бярозы, хаваючыся ад холаду і макрэчы. I зусім дрэнна стала Весялунчыку, калі наступіла зіма.

***

У бярозавым гаі жыў-быў Праменьчык-Весялунчык. Нарадзіўся ён ранняй вясной, як толькі засвяціла лагоднае веснавое сонейка. Усю вясну і ўсё лета ён гарэзліва скакаў па лясных палянках, усміхаўся кветкам і ягадам, гуляў y хованкі з зайчыкам, a з вавёркай — y даганялкі. Усе лясныя жыхары любілі Весялунчыка.

— На якія часткі падзелены тэкст? Прачытайце пункт інструкцыі, які ўжо выкананы.

— У якой паслядоўнасці трэба размясціць часткі тэксту? На картках падпішыце ў рамачках нумар часткі. Прачытайце ў групах тэкст, які атрымаўся.

— Які незвычайны персанаж ёсць y казцы?

— Якім вы яго сабе ўяўляеце?

— Чаму Весялунчык не мог прыйсці на свята?

— Якое выйсце прыдумалі яго сябры?

— Прачытайце другі пункт інструкцыі. Да кожнай сэнсавай часткі падбярыце адпаведную назву. Запішыце ўверсе на свабодным радку.

— Прачытайце трэці пункт інструкцыі. Праверце паслядоўнасць пунктаў плана. Запішыце іх y сшытак.

(У залежнасці ад падрыхтаванасці вучняў класа настаўнік кіруе работай y групах і правярае яе вынік альбо пасля кожнага этапа, альбо ў канцы выканання задання, калі вучні кожнай групы чытаюць план, які ў іх атрымаўся, і абмяркоўваюць яго з класам).

— Прачытайце тэкст практыкавання 21 падручніка.

— Якая гэта частка: пачатак, асноўная частка ці канцоўка тэксту?

— Што вы з яе даведаліся?

— Якую назву можна даць гэтай частцы тэксту? Запішыце.

— Разгледзьце малюнкі практыкавання 22 падручніка. Якімі справамі займаліся тата з Андрэйкам?

— Колькі сэнсавых частак будзе ў асноўнай частцы тэксту?

— Прыдумайце назву частцы, y якой гаворыцца, як яны садзілі дрэва. Раскажыце па малюнках. Запішыце назву пункта плана.

— Прыдумайце назву частцы, y якой гаворыцца, як яны рабілі кармушку для птушак. Раскажыце па малюнках. Запішыце назву пункта плана.

— Прыдумайце канцоўку тэксту. Сфармулюйце і запішыце назву пункта плана.

— Раскажыце ўвесь тэкст па плане, які вы склалі.

— Запішыце словы пад дыктоўку. Растлумачце правапіс. Пастаўце націск.

Нядзеля, нарэшце, дачакаўся, карысць, здзівіўся, пойдзем.

— Прачытайце план.

1. Курачка Сакатушка знайшла пшанічны каласок.

2. Курачка даглядала…

3. Пра курачку і індыка з гусаком.

4. A хто яго змалоціць?

5. Ай, якая бялюткая мука!

6. Напякла курачка пірагоў.

7. A вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль!

— Да якой казкі ён складзены?

— Колькі сэнсавых частак?

— Якія пункты плана вызначаны недакладна? Выпраўце іх. Запішыце свой варыянт.

— Праінсцэніруйце казку.

III.  Дамашняе заданне

Практ. 25 (вусна).

IV.  Вынік урока

— Раскажыце, як скласці план тэксту

Канспекты урокаў у пачатковай школе

Наступныя урокі беларускай мовы ў 3 класе:

Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ

Сказ. Агульнае паняцце пра сказ

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика