Беларуская мова. 3 клас. Тэма: Пытальныя сказы
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Пытальныя сказы
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра пытальныя сказы;
2. Вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме;
3. Выхоўваць павагу да роднай мовы.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання
– Якія знакі прыпынку ўставілі?
III. Арфаграфічная размінка
Верабейка ..весь дрыжы..ь:
Як тут ж..ць(…) Як праж..ць(…)
Набліжае..а зіма —
Цёплай вопраткі няма(…)
Чык-чырык(…) Чык-чырык(…)
Я ад хол..ду адвык(…)
Ве..ер(…) Хола.. (…) Дож.. імж..ць(…)
Як тут ж..ць(…) Як праж..ць(…)
С. Новік-Пяюн
— Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Растлумачце свой выбар.
— Падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.
— Вызначце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне
П п
Пп Па Пе
павук павуцінне Паліна
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Павук (паук) — членістаногае насякомае.
Павуцінне (паутина) — сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.
Роднасныя словы:
Павучок, павучыха.
Павуцінавы, павуціністы, павуцінка, павуцінны.
Павучок, павучок!
Дзе купляў ты чаўначок,
Каб наткаць сабе тканіны,
Што завецца павуцінай?
П. Прануза
— Растлумачце напісанне выдзеленых літар.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюцьзвонкія зычныя гукі (I варыянт); глухія зычныя гукі (II варыянт).
— Падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Праца з падручнікам
— Адгадайце загадку:
Хто ж такі ў асеннім лесе
Між асінак дзвюх,
Сетку белую павесіў,
Каб лавіла мух? (Павук)
Практ. 144, с. 77 (вусна). Слоўнікавае слова: павук
Практ. 145, с. 78.
Практ. 146, с. 78 (вусна).
VІІ. Фізкультхвілінка
Захварэў лянотай Мішка,
Енчыць: «Пасяджу я крышку».
«Мішка, Мішка, не ляніся,
Падцягніся, і ў бакі ты нахіліся.
Падцягні рукі ўгору,
Потым зноў прысядзь дадолу».
VІІI. Замацаванне.
Практ. 147, с. 79 (вусна)
Практ. 148, с. 79
Практ. 149, с. 79
Практ. 151, с. 81 (вусна)
Практ. 152, с. 81 (вусна)
Практ. 153, с. 81 (вусна)
ІХ. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці засталіся вы задаволены сваёй працай?
— Як бы вы ацанілі сваю працу? (Падрыхтаваць кружкі-тварыкі.)
— На тварыках намалюйце настрой, які быў у вас на ўроку: добры — усмешку; так сабе — роцік; дрэнны — слёзкі.
— Мне вельмі спадабалася, як вы працавалі. Малайцы!
Х. Дамашняе заданне
— Адгадайце загадку:
Дзе ўначы гарэлі зоры —
Разлілося ранкам мора.
А ў блакітным моры лодка
Адплывае ў край далёкі. (Воблака)
Практ. 150, с. 80 . Слоўнікавае слова: воблака
Наступныя урокі беларускай мовы:
Пабуджальныя сказы. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка (8 слоў)
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!