Беларуская мова. 3 клас. Урок: Клічныя сказы. Развіццё вуснага маўлення: ветлівыя выразы віншаванняў і пажаданняў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Работа над памылкамі. Клічныя сказы. Развіццё вуснага маўлення: ветлівыя выразы віншаванняў і пажаданняў
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра клічныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку для іх афармлення на пісьме;
2. Узбагачаць маўленне вучняў ветлівымі выразамі віншаванняў і пажаданняў;
3. Ствараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў, выхоўваць культуру зносін паміж сабой.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары ўставілі? Чаму?
ІІІ. Работа над памылкамі
IV. Арфаграфічная размінка
Паглядзіце, ..еткі,
Як зашклі.. акно Маро..(…)
I якія кветкі
Нам зімой прынёс:
— Гэта ружа(…)
— Гэта мята(…)
— Гэта хвошч ці мо ч..рот(…)
Значы..ь, хутка бу..е свята(…)
— А якое(…)
— Новы го..(…)
X. Жычка
— Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
— Пастаўце знакі прыпынку. Як называюцца такія сказы?
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
— Назавіце словы, якія нельга падзяліць для пераносу.
V. Чыстапісанне
зорка золак знямога
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Зорка — нябеснае цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай; пра чалавека вялікага таленту, які праславіўся сваёй дзейнасцю.
Золак — пачатак світання.
Знямога — стан крайняй стомленасці, страты сілы і знясіленне.
Роднасныя словы:
Зорачка, зоркападобны; знямогласць, знямоглы, зняможанасць, зняможаны.
Калі мы так гаворым:
• Зоркі з неба хапаць — пра чалавека, які дабіўся пэўнага поспеху.
• Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай — пра чалавека, у якога ўсё атрымліваецца.
•Узыходзячая зорка — чалавек, які пачынае набываць вядомасць, славу ў якой-небудзь галіне дзейнасці.
Залатым гарошкам
Зоркі ўбралі неба,
Месяц звесіў ножкі,
Пазірае нема.
З. Вялічкава
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
— Назавіце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні.
VI. Паведамленне тэмы ўрока
VII. Работа над тэмай урока
Практ. 171, с. 92 (вусна).
Практ. 172, с. 92 (вусна).
Правіла на с. 93
Практ. 173, с.93 (вусна).
Практ. 174, с. 94
Практ. 175, с. 94 (вусна).
Практ. 176, с. 94 (вусна).
Практ. 177, с. 95 (вусна).
VІII. Фізкультхвілінка
Буслік у ладдзі сядзіць
I нас пытае: «Усе гатовы?
Тады паплылі».
Чух-чух-чух. Ух-ух-ух!
Чах-чах-чах. Ах-ах-ах!
Лодачка за хваляй хваля
Нас да горада вязе.
Якога? Казачнага!
Літары-блізняты
Нас сустракаюць,
З намі працаваць жадаюць.
ІX. Замацаванне
Практ. 179, с. 96 вусна. Слоўнікавае слова: блішчаць
Практ. 180, с. 97 вусна.
Практ. 181, с. 98 вусна.
Практ. 182, с. 98 вусна.
Практ. 183, с. 99.
Практ. 184, с. 99.
Практ. 185, с. 100.
X. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вам больш за ўсё спадабалася?
— Ці не было сумна?
XІ. Дамашняе заданне
Практ. 186, с. 100, правіла.
Наступныя урокі беларускай мовы:
Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа (1)
Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа (2)
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!