Беларуская мова. 3 клас. Урок: Пытальныя сказы

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

3 клас пытальныя сказы

Тэма урока: Пытальныя сказы

Мэты урока:

1. Фарміраваць прадстаўленне пра пытальныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме;

2. Развіваць лагічнае мысленне, вусную і пісьмовуго мовы вучняў,

3. Выхоўваць працавітасць, пачуццё павагі і зацікаўленасць да навучання.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Сядайце, калі ласка!

 Сёння вас чакае казка!

ІІ. Праверка дамашняга задання

— Якія літары ўставілі?

IIIАрфаграфічная размінка

Хто так грукае ў акно(…)

Гэта вы, сінічкі(…)

Я прачнулася да..но,

Запл..ла к..січкі(…)

Вось на..ену кажушок,

Выбегу на ганак(…)

3 лесвіцы зм..ту сн..жок,

Вынесу сн..данак(…)

В. Вітка

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

— Пастаўце знакі прыпынку. Як называюцца такія сказы?

— Назавіце словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў.

— У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў? Чаму?

— Як вы дапамагаеце птушкам зімой?

IV. Чыстапісанне

Б б

Бе Бб Ба

Беларусь        Бацькаўшчына          Радзіма

— Што аб’ядноўвае гэтыя словы? Як іх можна назвапь? Дапоўніце сінанімічны рад.

— Складзіце са словамі сказы (вусна).

О Беларусь!

Зямля мая святая!

Мая калыска,

Мой бацькоўскі край!

Л. Пранчак

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

V. Паведамленне тэмы урока

VI. Вывучэнне новага матэрыялу

Практ. 137, с. 74 (вусна).

Практ. 138, с. 75 (вусна).

Чытанне правіла, с. 75

VII. Фізкультхвілінка

Практыкаванні для мускулаў шыі, спіны, рук, ног.

VIII. Замацаванне

Практ. 139, с. 75.

Практ. 140, с. 76.

Практ. 141, с. 76.

Практ. 142, с. 76.

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас зацікавіла?

— Што яшчэ хацелі б ведаць?

— Вы працавалі добра. Малайцы! Дзякуй за працу!

X. Дамашняе заданне

Практ. 143, с. 77, правіла

Урокі ў пачатковых класах

Наступныя урокі беларускай мовы:

Пытальныя сказы (2)

Пабуджальныя сказы. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика