Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (1-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (1-я гадзіна)
Мэты ўрока:
1. Выпрацоўваць навык правільнага напісання дзеясловаў на -цца, -ся;
2. Фарміраваць уменне ставіць дзеясловы ў патрэбную граматычную форму і правільна ўжываць дзеясловы ў вусным і пісьмовым маўленні;
3. Вучыць адрозніваць дзеясловы прошлага часу, вызначаць іх род і лік;
4. Практыкаваць ва ўстанаўленні значэнняў незнаемых слоў з дапамогай слоўніка, асэнсоўваць прыказкі;
5. Фарміраваць навыкі самакантролю за вымаўленнем;
6. Развіваць фанематычны слых, маўленне, памяць;
7. Выхоўваць пачуццё замілавання роднай прыродай.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
— Прачытайце выпісаныя дзеясловы прошлага часу, назавіце іх лік і суфікс.
IІI. Новы матэрыял
1) — Перакладзіце дзеясловы на рускую мову:
Смяюся — _____
Падняліся — _____
Вярнулася — _____
— Правільна і выразна вымавіце словы на беларускай мове. Падкрэсліце і назавіце, на што заканчваюцца дзеясловы ў беларускай мове. Параўнайце з рускай мовай.
2) — Перакладзіце дзеясловы на беларускую мову:
Греются — _____
Светится. — _____
Учатся — _____
— Правільна і выразна вымавіце словы на беларускай мове. Падкрэсліце і назавіце, на што заканчваюцца дзеясловы ў беларускай мове. Параўнайце з рускай мовай.
Запомніце! У беларускай мове дзеясловы могуць заканчвацца на -ць, -цца, -ся і ніколі не заканчваюцца на -сь, -тся, як у рускай мове.
IV. Замацаванне
1) — Паслухайце народныя прыкметы. Пастарайцеся іх запомніць.
Вераб’і цярэбяцца — будзе пацяпленне.
Вароны садзяцца на вяршыні дрэў — будзе цепла.
Сабака качаецца — да адлігі, снегу.
— Паўтарыце прыкметы, якія вы запомнілі. Выразна вымаўляйце дзеясловы.
— Якое значэнне мае слова адліга?
— Якія з гэтых назіранняў характэрныя для зімы? Для ранняй вясны? Для позняй вясны?
— Сказы запішыце пад дыктоўку. (Настаўнік паведамляе пра знакі прыпынку.)
— Падкрэсліце, на што заканчваюцца дзеясловы. Параўнайце з рускай мовай.
2) — Прачытайце верш.
Маланка ўраз з’явілася,
мільгнула і звалілася,
і дожджыкам аблілася
гарачая зямля.
А. Гарун.
— Пра якую прыродную з’яву ў ім гаворыцца? Якія словы вам падказалі адказ?
— Знайдзіце дзеясловы. Падкрэсліце, на што яны заканчваюцца. Параўнайце з рускай мовай.
— Вывучыце і запішыце верш па памяці. Зверце напісанае з узорам.
3) — Прачытайце тэкст «самі сабе». Якіх слоў не хапае?
Навальніца
Моцны вецер _____ у вышыні. _____ дрэвы. Па лісцях _____ буйныя кроплі дажджу. Ярка _____ маланка. _____ гром. Навальніца _____.
— Дапоўніце тэкст дзеясловамі прошлага часу. Карыстайцеся словамі для даведак: шумець, хістацца, стукаць, бліснуць, загрымець, пачацца.
— Прачытайце тэкст, які атрымаўся. Запішыце.
— Вусна змяніце час дзеяслова на будучы. Раскажыце, які тэкст атрымаўся.
Развіццё маўлення!
— Раскажыце, як правільна паводзіць сябе падчас навальніцы. (Пажадана прапанаваць вучням малюнкі і скарыстацца ведамі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.)
4) — Са слоў кожнай групы вусна складзіце прыказкі.
цяжэй, легка, пасварыцца, памірыцца
і паправіцца, умей, памыліцца, умеў
— Паўтарыце прыказкі, выразна вымаўляйце дзясловы. Запішыце, растлумачце арфаграмы*.
— Падкрэсліце, на што заканчваюцца дзеясловы.
V. Дамашняе заданне
З верша «Ці так чытала» М. Дуксы на с. 114 падручніка па літаратурным чытанні выпісаць дзеясловы прошлага часу, вызначыць род, падкрэсліць зычны суфікса. Вусна змяніць дзеясловы, каб яны сталі мужчынскага роду.
VІ. Вынік урока
— На што могуць заканчвацца дзеясловы ў беларускай мове?
— У чым адрозненне ад рускай мовы?
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (2-я гадзіна)
Абагульненне і паўтарэнне па тэме ”Часціны мовы”
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!