Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Абагульненне і паўтарэнне па тэме Часціны мовы

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

часціны мовы абагульненне і паўтарэнне

Тэма ўрока: Абагульненне і паўтарэнне па тэме ”Часціны мовы”

Мэты ўрока:

1. Сістэматызаваць звесткі пра часціны мовы;

2. Практыкаваць у вызначэнні часцін мовы, праверыць набытыя ўменні;

3. Выхоўваць працавітасць, пачуццё павагі і зацікаўленасць да навучання.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Арфаграфічная размінка

Краска да краскі —

Дзі..ны в..ночак.

Ка..ка да ка..кі —

Слухай, сыночак,

Песні, пада..і

Любай ст..ронкі.

Слухай гуча..е

Ро..най г.монкі.

Л. Пранчак

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Назавіце назоўнікі.

— Вызначце склад прыметнікаў.

IІІ. Чыстапісанне

напрасткі                напэўна                напэцкаць

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Напрасткі (напрямик) — па прамой лініі, самым кароткім шляхам.

Напэўна (наверно) — беспамылкова, з разлікам, без рызыкі; мабыць; хутчэй за ўсё.

Напэцкаць (напачкать) — нарабіць бруду, запэцкаць што-небудзь; зрабіць дрэнна, нядбайна.

Бег праз поле

Напрасткі

У адведкі

Да ракі.

П. Прануза

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце назоўнікі.

— Назавіце прыназоўнікі.

ІV. Паведамленне тэмы ўрока

V. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры-пяць,

У ельнік мы пайшлі гуляць.

Ветрык ёлачкі хістае,

Шышкі на зямлю кідае.

Іх хоча з сабой узяць —

Раз-два-тры-чатыры-пяць.

VI. Замацаванне

Практ. 184, с. 101 (вусна), слоўнікавае слова: Рэспубліка Беларусь

Практ. 185, с. 102

Практ. 186, с. 103

Пытанні на старонцы 103

VІI. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас зацікавіла на ўроку?

— Ці не стаміліся?

— Як вы ацэніце сваю працу?

— Мне спадабалася як вы працавалі.

Усе ўрокі тут!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем

Работа над памылкамі. Паўтарэнне. Тэкст

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика