Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Правапіс не з дзеясловамі
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Правапіс не з дзеясловамі
Мэты ўрока:
1. Фарміраваць уменне пісаць не з дзеясловамі асобна;
2. Замацоўваць уменні вызначаць час дзеяслова;
3. Развіваць творчае мысленне школьнікаў.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія сказы выпісалі?
III. Арфаграфічная размінка
Ш..ю выц..гнуў гусак —
Не на.івіцца ніяк.
Пагл..дзіце й вы, с.бры:
Дзеся..ь гус.нят у дв..ры
Шпарка дыбаю..ь за мамай.
А гусак шч..слівы самы.
Як іскр..нкі ззяю..ь воч..,
Да вады ..се разам кроча..ь.
А. Якаўлева
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Вызначце аднакаранёвыя словы, выдзеліце корань, працягніце рад роднасных слоў.
— Назавіце дзеясловы. На якія пытанні яны адказваюць?
— Вызначце галоўныя члены сказаў.
IV. Чыстапісанне
рэспубліка рыса рыдлёўка
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Рэспубліка (республика) — краіна, у якой дзяржаўная ўлада выбіраецца на пэўны тэрмін.
Рыса (черта) — вузкая палоска, лінія, якая раздзяляе што-небудзь; прыкмета, асаблівасць.
Рыдлёўка (лопата) — ручная прылада для капання, металічная лапата.
Роднасныя словы:
Рэспубліканскі, рэспубліканец.
Рысавальны, рысавальшчык, рысавальшчыца, рысаванне, рысаваны, рысаваць.
Калі мы так гаворым:
• Падвесці рысу — падагульніць.
*У агульных рысах — без падрабязнасцей.
Рэспубліка Беларусь — самастойная, незалежная краіна свету.
Наша дзяржава прыгажэе з кожным годам.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце хвалістай лініяй прыметнікі.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Вывучэнне новага матэрыялу
Практ. 178, с. 99
Практ. 179, с. 99
VIІ. Фізкультхвілінка
(Імітацыя рухаў.)
Вясеннія птушкі, жывёлы і мошкі,
Хутчэй на паляну: ляціце, вылазьце,
Паўзіце, скачыце. Паціху, патрошкі,
Усе акунайцеся ў цёплае шчасце.
Лаўчэй узбірайцеся ўверх па травінцы
I, нібы, арэлі, вы раскалышыце
Ўласную песню на мяккай галінцы.
М. Дукса
VIIІ. Замацаванне
Практ. 181, с. 100 (вусна)
Практ. 182, с. 100 (вусна)
Практ. 183, с. 101
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 180, с. 100
Канспекты ўрокаў для пачатковай школы тут!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (1-я гадзіна)
Правапіс дзеясловаў на -цца, -ся (2-я гадзіна)
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!