Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Паўтарэнне. Сказ
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Паўтарэнне. Сказ
Мэты ўрока:
1. Паўтарыць характарыстыкі тэксту-апавядання і тэксту-апісання, практыкаваць у вызначэнні тыпу тэксту, удасканальваць правапісныя ўменні;
2. Узнавіць і сістэматызаваць веды і ўменні, атрыманыя вучнямі за год навучання беларускай мове;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Які сказ падкрэслілі?
III. Арфаграфічная размінка
Доугі день, тёплы день,
Адплывае за облокі.
Сіні тень, соны тень
Адпаузае ў кут долёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лесы,
Змоуклі птушак голосы.
I буслы ў гнездо сховалі
Свае доугія носы.
Г. Бураўкін
— Выпраўце памылкі.
— Вызначце ў сказах галоўныя члены.
— Назавіце назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыназоўнікі.
IV. Чыстапісанне
увосень увышыню увогуле
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Увосень (осенью) — у асенні час, восенню.
Увышыню (вверх) — уверх, угару.
Увогуле (в общем) — разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі; заўсёды, зусім.
1. Мы, бульбы, с.бралі, увос.нь, морквы, б..гаты, ц..булі, ур..джай, і.
— Складзіце са слоў сказ.
— Устаўце прапушчаныя літары.
2. Дубок п..да..ся ..вышыню,
Стр..ней выгл..даюць с.сонкі,
I на р..бінцы ..першыню
П..чалі наліва..а гронкі.
В. Машэвушаў
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Над словамі напішыце часціны мовы.
— Разбярыце выдзеленыя словы па складзе.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Замацаванне
Практ. 194, с. 108
VIІ. Фізкультхвілінка
Раз-два-тры-чатыры —
Выйшлі з ранку працаваць
Трактарыст і камбаннёр,
Будаўнік, урач, шафёр.
Раз-два-тры —
Не лянуйся, а вучыся
I спаць раненька лажыся.
(Імітацыя рухаў.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 195, с. 108 (вусна)
Практ. 197, с. 109
Практ. 198, с. 110 (вусна)
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Ці не стаміліся?
— Як вы ацэніце сваю працу?
— Мне спадабалася, як вы працавалі.
X. Дамашняе заданне
Практ. 199, с. 110
Глядзець усе распрацоўкі ўрокаў!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!