Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Паўтарэнне. Склад слова
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Паўтарэнне. Склад слова
Мэты ўрока:
1. Паўтарыць звесткі пра часціны мовы;
2. Практыкаваць у распазнаванні ў сказах назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, удасканальваць правапісныя ўменні;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
–– Якія літары ўставілі? Чаму?
III. Арфаграфічная размінка
Пад(?)ехаў да г.ры (т,Т)арас,
На горку ўз(?)ехаў.
3(?)ехаў раз.
I заяві..: «Круты пад(?)ём!
Пае..ем у аб(?)езд — кругом!»
Е. Базілінская
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.
— Падзяліце для пераносу словы, у якіх ёсць апостраф.
— Спішыце, над словамі ўкажыце часціны мовы.
IV. Чыстапісанне
пацеркі паліто Пятрусь
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Пацеркі (бусы) — круглыя або іншай формы невялічкія прадметы з бурштыну, шкла з дзірачкай пасярэдзіне для працягвання ніткі.
Паліто (пальто) — верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленяў, якая апранаецца на сукенку, касцюм.
1. У, прыгожыя, Тані, вельмі, шкла, ёсць, з чырвонага, пацеркі.
2. Купіла, з, рыжым, матуля, зімовае, паліто, футрам.
— Складзіце са слоў сказы.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія гукі (I варыянт), цвёрдыя гукі (II варыянт).
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Замацаванне
Практ. 203, с. 112
VIІ. Фізкультхвілінка
Пчолкі ў вулейках сядзяць
I на сонейка глядзяць.
Шаг на месцы — раз, два.
Пакружыцца захацелі,
Пакружыліся і селі.
Потым у вулей паляцелі.
(Імітацыя рухаў.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 204, с. 113
Практ. 208, с. 115
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 202, с. 112
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Тэматычная работа па тэме ”Значэнне слова”
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!