Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Паўтарэнне. Часціны мовы
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Паўтарэнне. Часціны мовы
Мэты ўрока:
1. Паўтарыць і абагульніць атрыманыя звесткі;
2. Удасканальваць правапісныя ўменні;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІI. Арфаграфічная размінка
Восень, восень з..л..тая
Сее радас.ь на з..млі,
Хмарка (у, ў) сінім небе тае.
Мкну..ь (у, ў) вырай жура.лі.
С. Новік-Пяюн
— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
ІІІ. Чыстапісанне
майстар маладзец Марыя
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Майстар (мастер) — спецыяліст у якім-небудзь рамястве, у якой-небудзь галіне вытворчасці; чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ўсваёй справе.
Маладзец — статны, атлетычнага складу малады чалавек; ужываецца для выражэння пахвалы, адабрэння.
Роднасныя словы:
Майстра, майстраванне, майстраваць, майстравы, майстроўскі, майстрыха, майстэрня, майстэрства.
Маладзецкі, маладзець.
Увядзенне слова ў словазлучэнні:
Майстар (які?) буравы, зменны, дарожны, гадзіннікавы; майстар спорту.
Калі мы так гаворым:
• Майстар на ўсе рукі — чалавек, які ўмее ўсё рабіць.
I дзядзька майстар быў на штукі,
I быў механік на ўсе рукі.
Я. Колас
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце назоўнікі, дзеясловы.
ІV. Паведамленне тэмы ўрока
V. Замацаванне
Практ. 205, с. 114 (вусна)
VІ. Фізкультхвілінка
(пад музыку)
Буслік у ладдзі сядзіць
I нас пытае: «Усе гатовы?
Тады паплылі».
Чух-чух-чух. Ух-ух-ух!
Чах-чах-чах. Ах-ах-ах!
Лодачка за хваляй хваля
Нас да горада вязе.
Якога? Казачнага!
Літары-блізняты
Нас сустракаюць,
3 намі працаваць жадаюць.
(Імітацыя рухаў.)
VIІ. Замацаванне
Практ. 206, с. 115
Практ. 207, с. 115
VIІІ. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Тэматычная работа па тэме ”Значэнне слова”
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!