Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Работа над памылкамі. Паўтарэнне. Тэкст
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Работа над памылкамі. Паўтарэнне. Тэкст
Мэты ўрока:
1. Паўтарыць, якія бываюць віды сказаў паводле мэты выказвання і па інтанацыі, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў канцы такіх сказаў, удасканальваць правапісныя ўменні;
2. Узнавіць і сістэматызаваць веды і ўменні, атрыманыя вучнямі за год навучання беларускай мове;
3. Развіваць лагічнае мысленне.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Работа над памылкамі
III. Арфаграфічная размінка
(р, Р)аманка ранкам рана ўста..,
У рукі кош..к ён ..зяў.
Прыйшо.. у лес, што пах р.кой,
Грыбо.. — ну хоць к..сі к..сой.
Пабра.. р..длёўкі, м..сл..кі,
Пайшо.. шука..ь б..р..вікі.
А. Дзеружынскі
— Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.
— Назавіце дзеясловы. На якія пытанні яны адказваюць?
— Вызначце склад выдзеленых слоў.
IV. Чыстапісанне
кармушка каршун карэнне
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Кармушка (кормушка) — прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі), у якое закладваецца корм для жывелы, птушак.
Каршун (коршун) — вялікая драпежная птушка з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай.
Карэнне (корень) — падземная частка раслін.
Роднасныя словы:
Карэньчык, карэнішча.
Добры майстар Віця:
Сам зрабіў кармушкі,
Ранкам прылятаюць
Да кармушак птушкі.
П. Прануза
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Над словамі абазначце часціны мовы.
— Да выдзеленых слоў падбярыце антонімы.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Замацаванне
Практ. 187, с. 104
Практ. 188, с. 105
VIІ. Фізкультхвілінка
Раз-два-тры-чатыры —
Выйшлі з ранку працаваць
Трактарыст і камбаннёр,
Будаўнік, урач, шафёр.
Раз-два-тры —
Не лянуйся, а вучыся
I спаць раненька лажыся.
(Імітацыя рухаў.)
VIIІ. Замацаванне
Практ. 189, с. 105 (вусна)
Практ. 190, с. 106
Практ. 191, с. 106
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!
X. Дамашняе заданне
Практ. 192,с.107. Слоўнікавае слова: увосень
Пач. школа. Распрацоўкі ўсіх урокаў
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!