Беларуская мова. 3 клас. Урок: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў
Мэты урока:
1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення,напісання і пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі,
2. Замацаваць правапісныя ўменні,
3. Узбагацiць маўленне вучняў словамі, назвамі страў
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары вы ўставілі?
ІІІ. Арфаграфічная размінка
Яліна у(ў) свет
Гля..іць з п.горка.
А на суку с.дзіць в..вёрка.
Яна знайшла
У(ў) ств..ле дупло
I ..ладкавала тут
Ж.тло.
А. Вольскі
— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
IV. Чыстапісанне
гадзіннік галлё паданне
— Што аб’ядноўвае словы?
— Якія гукі называюцца падоўжанымі?
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Гадзіннік (часы) — прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак.
Галлё (веткн) — дробнае сучча, галіны.
Паданне (легенда) — вуснае апавяданне, якое жыве ў народзе і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Роднасныя словы:
Гадзіннічак, гадзіна, гадзіннікавы.
Гэй, гадзіннічак, хадзі!
Гэй, гадзіннічак, будзі!
Е.Лось
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Замацаванне вывучанага
Практ. 52, с. 30 вусна
VІI. Фізкультхвілінка
А мы грушу пасадзілі,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша прымецца,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша расце, расце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша цвіце, цвіце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара трэсці,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара есці!
Топ-хлоп, топ-хлоп.
VIІI. Замацаванне
Работа ў групах
1 група: Практ. 53, с. 30
2 група: Практ. 55, с. 31
Праверыць работы груп.
Практ. 56, с. 31.
Практ. 57, с. 32.
ІX. Вынік урока. Рэфлексія
— Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве». Прымацуйце на дрэва:
- плод (урок прайшоў выдатна);
- кветку (штосьці было не так);
- лісток (урок прайшоў дарма).
Х. Дамашняе заданне
Практ. 58, с. 32.
Глядзіце і наступныя урокі беларускай мовы:
Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі
Кантрольная работа па тэме Паўтарэнне: гукі і літары
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!