Беларуская мова. 3 клас. Урок: Напісанне слоў з ў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Напісанне слоў з ў
Мэты урока:
1. Паўтарыць правіла ўжывання ў вусным і пісьмовым маўленні;
2. Практыкаваць у напісанні слоў з ў;
3. Выхоўваць уседлівасць, жаданне авалодаць мовай як сродкам зносін.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання
– Якія літары ўставілі?
III. Арфаграфічная размінка
Р.су на травы ніжа
Пад вечар ціш..ня.
А сонца ніжай, ніжай,
I х..л..дней штодня.
Р.біна заір..ела —
Нібы ..гнём цві..е,
Ды лета адл..цела
У вырай на лісце.
П. Макаль
IV. Чыстапісанне
удоўж узвышша уранку Уладзік
— Складзіце са словамі сказы (вусна).
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Удоўж (вдоль) — у даўжыню, па даўжыні.
Узвышша (возвышенность) — высокая мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем.
Калі мы так гаворым:
Удоўж і ўпоперак — ва ўсіх напрамках, усюды; вельмі добра, да дробязей.
Роднасныя словы:
Узвышанасць, узвышаны, узвышацца, узвышэнне.
Уранні
Сёння досвіткам Аўсей
Злавіў аўсянку ў аўсе.
Быў авёс пасеяны ўранку —
У расе ўся аўсянка.
К Камейша
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце літары у, ў.
— Назавіце словы, якія нельга падзяліць для пераносу.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Работа над новай тэмай
Практ. 46, с. 27 вусна
VІI. Фізкультхвілінка
А мы грушу пасадзілі,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша прымецца,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша расце, расце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо груша цвіце, цвіце,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара трэсці,
Топ-хлоп, топ-хлоп,
А ўжо грушу пара есці!
Топ-хлоп, топ-хлоп.
(Імітацыя рухаў.)
VIІI. Замацаванне
Практ. 47, с. 27
Практ. 48, с. 27
Практ. 49, с. 28 вусна
Практ. 50, с. 28
Практ. 51, с. 29
— Выберыце патрэбную літару і запішыце словы:
гало(ў, в)ка, то(ў, л)сты, сябро(ў, в)ка, жура(ў, в)лік, до(л, ў)га, прыста(ў, в)ка, по(ў, л)ны, гало(ў, в)ны.
Гульня ў перакладчыкаў
учитель — (настаўнік);
космонавт — (касманаўт);
крановщик — (кранаўшчык).
Гульня «Трэці лішні»
— Замест пропускаў устаўце у або ў і знайдзіце лішняе слова:
1) Во..к, ..смешка, ко..ш;
2) Уда.., а..тобус, ..льяна;
3) Дзя..чынка, ..рач, а..торак.
ІX. Вынік урока. Рэфлексія
— Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве».
Дзеці прымацоўваюць на дрэва:
— плод (урок прайшоў выдатна);
— кветку (штосьці было не так);
— лісток (урок прайшоў дарма).
Х. Дамашняе заданне
Практ. 52, с. 29.
Пачатковая школа. Распрацоўкі урокаў
Глядзіце таксама наступныя урокі беларускай мовы:
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы-назвы страў
Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!