Беларуская мова. 3 клас. Урок: Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі. 3 клас

Тэма урока: Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі

Мэты урока:

1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі;

2. Ствараць умовы для лагічнага мыслення, стымуляваць жаданне вучняў праяўляць творчасць;

3. Садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці валодання моўным этыкетам.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму, я рада зноў бачыць вашы тварыкі і ўсмешкі. Думаю, што сёння наш урок прынясе ўсім радасць.

II. Праверка дамашняга задання

Узаемаправерка (работа ў парах).

III. Арфаграфічная размінка

Рана-раненька прагл..нула сонца,

П..з..л..ціла га….ё на с.сонцы.

А на б..розах, ..сінках, дубочках

П..з..л..ціла праме..ём лісточкі.

У. Дубоўка

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце свой выбар.

— Падзяліце для пераносу выдзеленыя ў вершы словы.

IV. Чыстапісанне

аб’ява             сур’ёзны              Мар’я

— Што аб’ядноўвае гэтыя словы?

— Калі пішацца апостраф, а калі раздзяляльны мяккі знак?

— Складзіце сказы з гэтымі словамі (вусна).

Вось апостраф. Гэта — знак.

Вельмі важны ён аднак.

З’езд, пад’езд — напішам проста,

Калі ўспомнім пра апостраф.

А. Вольскі

— Падкрэсліце зычную і галосную літары, паміж якімі пішацца апостраф.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?

V. Паведамленне тэмы ўрока

– Сёння будзем паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі.

VI. Работа над тэмай урока

Практ. 59, с. 33 вусна

VІI.Фізкультхвілінка

Ападае лісце.

Ідзе дождж.

Вецер гойдае дрэвы.

Скачам цераз лужы.

Ірвем яблыкі.

Капаем бульбу.

Саджаем дрэўцы.

Зграбаем апалае лісце.

Развітваемся з птушкамі, якія адлятаюць у вырай.

VIII. Замацаванне

Практ. 60, с. 33.

Практ. 61, с. 34

Практ. 62, с. 34

Практ. 64, с. 35.

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вас больш за ўсё зацікавіла?

— Ці не стаміліся?

— Як вы адчувалі сябе на ўроку? Аб чым новым хацелі б даведацца на наступным уроку?

X. Дамашняе заданне

Практ. 63, с. 35

Канспекты урокаў у пачатковай школе

Наступныя урокі беларускай мовы:

Кантрольная работа па тэме «Паўтарэнне»

Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика