Беларуская мова. 3 клас. Кантрольная работа па тэме Паўтарэнне (Гукі і літары)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Кантрольная работа па тэме Паўтарэнне (Гукі і літары)
Мэты урока:
1. Сістэматызаваць веды, замацаваць уменні і навыкі, праверыць ступень іх засваення;
2. Праверыць якасць ведаў вучняў па тэме «Гукі і літары»;
3. Выхоўваць акуратнасць падчас пісьма.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
— Так, маленькія мае, маўчок
Пачынаецца ўрок.
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
— Сёння праверым якасць вашых ведаў па тэме «Гукі і літары».
ІII. Знаёмства са зместам кантрольнай работы
Кантрольная работа Гукі і літары
1. Спісаць, устаўляючы патрэбныя літары па правілах:
- о,э – а;
- е,ё – я;
- ў.
Жучок
Жыла ў в…сцы адзінокая бабуля. Бы… у яе сабачка. Жвавы, з в…сёлымі в…чкамі, ч…рненькі такі. За гэта і назвалі яго Жучком.
Аднойчы бабуля зан…дужала. Яе паклалі ў бальніцу. Жучок заста…ся адзін. Ён абышо… дв…р, потым лёг каля ганка. Сумна яму аднаму, але хату трэба вартаваць.
2. Спісаць словы, падзядяючы для пераносу:
Чорненькі, аднойчы, абышоў.
3. Знайдзіце ў тэксце словы:
Бальніцу, адзін.
Падлічыце колькасць літар і гукаў у гэтых словах, зверху дапішыце лічбамі іх колькасць над кожным словам.
ІV. Выконванне кантрольнай работы па тэме Паўтарэнне (Гукі і літары)
V. Падвядзенне выніку ўрока
Пачатковая школа: распрацоўкі урокаў
Наступныя урокі беларускай мовы:
Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак
Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка)
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!