Беларуская мова. 3 клас. Урок: Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме
Мэты урока:
1. Паўтарыць няпарныя па цвёрдасці-мяккасці гукі і галосныя пасля іх;
2. Практыкаваць у напісанні слоў з такімі гукамі;
3. Выпрацоўваць цярпенне і ўменне пераадольваць цяжкасці ў працы;
4. Выхоўваць уменне паважаць іншых.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
II. Арфаграфічная размінка
Я аладачкі з п..ску
Сёння ц..лы ..ень п..ку.
Але мой рахманы кот
Не б..рэ ала..кі ў рот.
— Ко..ік, ко..ік, не ..цякай
— Чаго хочаш?
— М..л…ка!
В. Іпатава
— Устаўцу прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
— Падзяліце выдзеленыя словы для пераносу.
III. Чыстапісанне
вожык вуж. Васілінка
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Вожык (ёжик) — невялікі звярок, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі іголкамі.
Вуж{уж) — неядавітая змяя.
Роднасныя словы:
Вужака, вужавінне, вужаня(вужанё).
Калі мы так гаворым:
Выкручвацца вужам — ілгаць, выходзіць з перамогай з любога становішча.
Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку.
Лезе вужака на дрэва ад жаху.
А. Вольскі
— Якія галосныя літары пішуцца пасля літар ж, р?
— Якія яшчэ зычныя гукі ў беларускай мове няпарныя па цвёрдасці-мяккасці?
IV. Паведамленне тэмы ўрока
V. Праца над тэмай урока
Практ. 40, с. 23.
Практ. 41, с. 23
VI. Фізкультхвілінка
Матылёк лятаў, кружыўся
I за дзень ушчэнт стаміўся.
Выбірае месца,
Дзе б яму прысесці.
(Пераступаючы з нагі на нагу, дзеці пляскаюць у далоні ў такт словам.)
VII. Замацаванне
Практ. 42, с. 25
Практ. 43, с. 25
Практ. 44, с. 25
VIII. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вам больш запомнілася на ўроку?
— Што вы хацелі б зрабіць на наступным уроку?
— Мне вельмі спадабалася ваша праца. А яшчэ я хацела б, каб вы крышачку расказалі пра працу суседа. Дзякуй!
IX. Дамашняе заданне
Практ. 45, с. 26
Распрацоўкі урокаў у пачатковай школе
Глядзіце наступныя урокі беларуская мовы:
Напісанне слоў з ў (нескладовай)
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!