Беларуская мова. 3 клас. Паўтарэнне. Урок: Гукі і літары. Алфавіт
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе. Урок 1: урок-паўтарэнне
Тэма урока: Гукі і літары. Алфавіт
Мэты урока:
1. Паўтарыць характарыстыкі гукаў, практыкаваць у вызначэнні паслядоўнасці гукаў у слове, узнавіць алфавіт;
2. Удасканаліць навыкі вымаўлення гукаў і гукавога аналізу слоў;
3. Пашыраць слоўнікавы запас, развіваць памяць, увагу вучняў;
4. Выхоўваць устойлівы інтарэс да ўрокаў беларускай мовы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Добры дзень, мой браце юны!
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-«бацькі» кнігу —
Беларускі лемантар.
Гэта ключ ад скарбаў нашых,
Мовы матчынай, з якой
Ты не станешся самотны,
Безыменнай сіратой.
Максім Танк
Слоўнікавая работа: лемантар — буквар.
II. Арфаграфічная размінка
Восень з..л..тая, ты нам прын..сла
По.ны аг.роды ..сякага д..бра:
Морка.кi, ц..булі, бручкі, бурачко.,
Бульбы i к..пусты, рэ..ькі, г.рбузо…
Я. Журба
— Прачытайце верш.
— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце ix правапіс.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар i гукаў. Чаму?
— Вызначце словы, у якіх чатыры склады. Як ix можна перанесці?
— Назавіце гародніну ў алфавітным парадку.
— Запішыце верш у сшытак.
III. Чыстапісанне
алфавіт азбука буквар
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Азбука (азбука) — сукупнасць літар якой-небудзь пісьменнасці, размешчаныху пэўным парадку, i вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання (Буквар).
Алфавіт (алфавит) — сукупнасць літар, якія размешчаны ў пэўным парадку (азбука).
Роднаснае слова: Алфавітны.
Ведай, да навук ахвочы:
Азбука — вучэння вочы.
Азбука ад «а» да «я» —
Спадарожніца твая.
Р. Барадулін
— Растлумачце сэнс верша.
— Вызначце ў словах націскныя склады.
— Перапішыце верш і падкрэсліце слова, у якім больш гукаў, чым літар.
IV. Паведамленне тэмы ўрока
— Пра што гаварыў Максім Танк у сваім вершы? (Пра родную мову.)
— А якая наша родная мова? (Беларуская.)
— Якую мову мы яшчэ вывучаем, на якой размаўляем? (На рускай.)
— Сёння мы ўспомнім алфавіт.
V. Вывучэнне новага матэрыялу
— Беларуская і руская мовы — родныя сёстры. Яны падобны адна на адну, але ёсць і адрозненне. Напрыклад, гук [і] у беларускай і рускай мовах абазначаецца рознымі літарамі.
— Якія адрозненні вы ведаеце?
VI. Работа з падручнікам
Знаёмства з будовай падручніка: персанажы, рубрыкі, умоўныя абазначэнні.
Практыкаванне 1, с. 3 (вусна).
VIІ. Фізкультхвілінка
Раз-два-тры —
Мы найлепшыя сябры.
Тры-чатыры-пяць —
Будзем мову вывучаць.
Шэсць-сем-восем —
Вучыцца ўсіх просім,
Бо мову родную ў сэрцы носім.
(1—2 — дзеці трымаюць кулачкі на плячах, выпростваюць рукі, сагнутыя ў локцях, у бакі, пальцы выцягнутыя;
3—4 — зноў згінаюць рукі і пальцы да плвч. Правую руку ўгору, пальцы сашчыплвны ў кулачок, левая рука апушчана, пальцы ў кулачку. Затым мяняюцца рукі: правую — уніз, ле-вую — угору і г. д.;
5—6 — рукі выцягнуты ў бакі. Дзеці хістаюцца то ў правы, то ў левы бок, потым бег на месцы.)
VIIІ. Замацаванне
Работа па падручніку
Практ. 2, с. 4 (вусна).
Практ. 3, с. 4
Практ. 4, с. 4
Практ. 5, с. 5.
IХ. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Ці не стаміліся вы?
— Як вы ацэніце сваю працу?
— Мне спадабалася, як вы працавалі.
X. Дамашняе заданне
Практыкаванне 6, с. 5.
Разработки уроков для начальной школы здесь!
Наступныя ўрокі па беларускай мове:
Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме
Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!