Беларуская мова. 3 клас. Урок: Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Галосныя гукі пасля мяккіх зычных 3 клас

Тэма урока: Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме

Мэты урока:

1. Паўтарыць, якімі галоснымі абазначаецца мяккасць зычных;

2. Практыкаваць у абазначэнні мяккасці зычных на пісьме;

3. Ствараць умовы для развіцця творчай актыўнасці дзяцей.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія літары ўставілі? Растлумачце.

IIIАрфаграфічная размінка

Мая ра..імая ст.ронка!

Люблю цябе я  .сёй душой:

Ручай, што б(?)е з крыніцы звонка,

I куст р.кіты над в..дой.

І. Рудэнка

— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

— Падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.

IV. Чыстапісанне

пенал              пэндзал ь           партфель

— Што аб’ядноўвае словы? (Гэта школьныя рэчы.)

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Пенал (пенал) — падоўжаная скрынка, футляр для ручак, алоўкаў, гумак.

Пэндзаль (кисточка) — пучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нанясення фарбы, клею на паверхню чаго-небудзь.

Партфель (портфель) — чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы.

Зірні ў партфель …

Вось бачыш — сшыткаў шмат,

Вось ручка і буквар,

Пенал, алоўкаў рад.

М. Чарняўскі

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі. З якімі галоснымі літарамі яны «сябруюць»?

— Вызначце колькасць гукаў і літар у выдзеленым слове.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 14, с. 10

Практ. 15, с. 10 (вусна)

VIІ. Фізкультхвілінка

Мы пасадзім грушку ўсе, усе.

Няхай наша грушка расце, расце.

Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні.

Распусціся, грушка,

Вось такой шырыні.

Расці, расці, грушка,

Ды ў добры час

Патанцуй, Грышка,

Паскачы для нас. (Імітацыя рухаў.)

VIIІ. Замацаванне

Практ. 16, с. 11 (вусна)

Практ. 17, с. 11

Практ. 18, с. 11

Практ. 19, с. 12

Слоўнікавае слова: пенал

— Адгадайце крыжаванку:

1. Казачная гародніна, якую не могуць выцягнуць з зямлі ні дзед, ні бабка, ні ўнучка.

2. Апошні дзень тыдня, які вельмі падабаецца дзецям і дарослым.

3. Белы, пушысты, у мароз скрыпіць пад нагамі.

4. Рэч, якая дапамагае схавацца ад дажджу.

5. Рознакаляровая прыгажуня, якая з’яўляецца на небе пасля дажджу.

р э п к а
н я д 3 е л я
с н е г
п а р а с о н
в я с ё л к а

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?

— Якую ацэнку дасце сваёй працы?

—  Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Практ. 20, с. 12

Усе урокі ў пачатковай школе>>>>

Глядзіце таксама наступныя урокі беларускай мовы:

Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика