Беларуская мова. 3 клас. Урок: Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме
Мэты урока:
1. Паўтарыць асаблівасці ўжывання галосных о, э, а у беларускай мове, фарміраваць правапісныя ўменні;
2. Развіваць мову, лагічнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў;
3. Прывіваць любоў да роднай мовы, вучыць узаемадапамозе, арганізаванасці.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы ўставілі?
III. Арфаграфічная размінка
Вось абабак, гры..нікамі не прыкмечаны,
Рыж..к, кіпцікам в..вёрчыным памечаны,
Падасінавік, та..стуха… Ля алеш..ны
3 сырае..камі лісічкі перамешаны.
А над імі, над усёй гры..ной пародаю,
Б..р..вік усталява..ся ваяводаю.
Л. Парэмскі
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Назавіце грыбы ў алфавітным парадку.
— Растлумачце мне сэнс апошніх радкоў верша.
IV. Чыстапісанне
фламастэр фарбы фіялетавы
Тлумалэнне сэнсу слоў:
Фламастэр (фломастер) — карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.
Фарба (краска) — рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або насычае.
Роднасныя словы:
Фарбавальнік, фарбавальны, фарбавальня, фарбавальшчык, фарбаваны, фарбаваць.
1) Любіць, фламастэрам, Яна, фіялетавым, маляваць.
— Складзіце са слоў сказ.
— Растлумачце напісанне выдзеленых літар.
— Назавіце слова, у якім усе зычныя гукі цвёрдыя.
2) Мільгалі, л..талі
Між дрэ.. м..тылькі,
У фарбах в.сновых
П..леткі былі.
А. Дзеружынскі
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі.
— З якімі галоснымі літарамі яны «сябруюць»?
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа з падручнікам
Практ.7 , с.6 (вусна).
Практ. 8, с. 7
VІІ. Фізкультхвілінка (пад спакойную музыку)
Зрокавая гімнастыка, практыкаванні для расцягвання мускулаў спіны, рук, ног.
VIІІ.Работа ў групах
— Дапамажыце сабраць ветлівыя словы (запісаны на геаметрычных фігурах: прамавугольніках і авалах);
* Добры вечар добрым людзям.
* Добрай раніцы ў хату.
IX. Замацаванне
Практ. 9, с.7
Практ. 10, с.8
Практ. 11, с.8 (па групах)
Практ.12 , с. 9
Слоўнікавае слова: фламастэр
Х. Вынік урока
— Надыйшоў час заканчваць урок. Як вам працавалася?
— Якую ацэнку дасце сваёй працы?
ХI. Дамашняе заданне
Практ.13 , с. 9
Усе урокі ў пачатковай школе тут!
Глядзіце таксама наступныя урокі Беларускай мовы:
Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме
Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!