Беларуская мова. 3 клас. Урок: Гукі [д], [т] — [дз’], [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

bel-mova

Тэма урока: Гукі [д], [т] — [дз’], [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Мэты урока:

1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення і напісання слоў з парнымі [д], [т] – [дз’], [ц’]

2. Пашыраць слоўнікавы запас вучняў;

3. Садзейнічаць выхаванню адказнасці;

4. Выхоўваць патрэбу ў адкрыцці новага на кожным уроку.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Паглядзіце адзін на аднаго, скажыце ветлівыя словы.

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія літары ўставілі?

Работа ў парах. Узаемаправерка.

— Ці выканаў сусед заданне?

III. Арфаграфічная размінка

Дз..цел —

Лесу дабра..ей —

Кормі..ь д..р..гіх гас.ей:

Снегіро..,

Сінічак шустрых,

Ежа ім

Усім

Па густу.

А. Дзеружынскі

— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

— Калі ў беларускай мове пішуцца літары дз, ц?

— Назавіце словы, якія нельга падзяліць для пераносу.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

IV. Чыстапісанне

папера             праўда             парадак

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Папера (бумага) — матэрыял для пісьма, друку, малявання, які вырабляецца ў асноўным з раслінных валокнаў, апрацаваных адпаведным спосабам.

Праўда (правда) — тое, што адпавядае рэчаіснасці, ісціна.

Парадак — правільная. наладжаная сістэма размяшчэння  чаго-небудзь; расклад, распарадак

Роднасныя словы:

Папяровы, паперка, паперня.

Праўдалюб, праўдалюбівы, праўдзівасць, праўдзівы.

Калі мы так гаворым:

Застацца на паперы — не выканаць абавязкі.

Праўда вочы коле — непрыемна слухаць пра свае непрыгожыя, непрыстойныя ўчынкі.

Праўда-матка — чыстая праўда.

Усімі праўдамі і няпраўдамі — усімі сродкамі.

Служыць верай і праўдай — служыць верна, добра.

Лёг сняжок пушысты,

Белы, як папера,

А на снезе птушкі

Ў каляровым пер’і.

А. Пысін

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліцуесловы, у якіх тры склады.

— Назавіце словы, якія нельга падзяліць для пераносу.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VI. Работа па тэме ўрока

Практ. 34, с. 20 вусна

Практ. 35, с. 20 вусна

VII. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

(Дзеці крочаць на месцы.)

Коцік вушкі натапырыў.

(Крочаць, паказваюць вушкі коціка.)

Ідзе з лесу воўк, воўк,

I зубамі шчоўк, шчоўк.

(Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот на словы «шчоўк, шчоўк» — можна і вымаўляць гэтыя словы.)

Мы схаваліся ў кусты:

Коцік, я, і ты, і мы.

(Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы на кожнага рукой.)

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай.

(Паграджаюць пальчыкам, на слова «шукай» нахіляюць галаву на рукі.)

VIII. Замацаванне

Практ. 36, с. 21.

Практ. 37, с. 21 вусна.

Практ. 38, с. 22.

IX. Вынік урока. Рэфлексія

— Малайцы! Працавалі вы ўсе зладжана.

X. Дамашняе заданне

Практ. 39, с. 22

Усе урокі у пачатковай школе

Наступныя урокі беларускай мовы:

Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме

Напісанне слоў з ў

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика