Беларуская мова. 3 клас. Урок: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову
Мэты урока:
1. Паўтарыць спосабы абазначэння мяккасці зычных на пісьме;
2. Фарміраваць уменне абазначаць мяккасць зычных на пісьме;
3. Выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— Усміхнёмся адзін аднаму. Пажадаем плённай працы.
ІІ. Праверка дамашняга задання
III. Арфаграфічная размінка
Дож.. прарва..ся з ветрам
У сп.коту,
Па п.сках удары..
Буйным шротам…
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамы.. лістоту на галінах,
Пачапі.. на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Сл..зінцы.
П. Броўка
— Растлумачце напісанне слоў з прапушчанымі літарамі.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія.
— Падзяліце для пераносу выдзеленыя словы.
IV. Чыстапісанне
крыніца крыж Кастусь
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Крыніца (родник) — выхад падземных вод на паверхню зямлі; тое, што дае пачатак чаму-небудзь, служыць асновай для чаго-небудзь.
Крыж (крест) — сімвал культу хрысціянскай рэлігіі ў выглядзе металічнага стрыжня або драўлянага бруса з адной або дзвюма папярэчнымі перакладзінамі; знак узнагароды, ордэн у форме такога прадмета.
Роднасныя словы:
Крынічка, крынічышча, крынічны.
Крыжаваны, крыжавік, крыжык, крыжаносец.
Калі мы так гаворым:
Біць крыніцай — жыць актыўна, бурна.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе.ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
Крыж-накрыж — пакласці адну рэч цераз другую.
Несці крыж — цяжка жыць, пакутаваць.
Ставіць крыж — падагульніць, падвесці вынік.
Пры лесе, пад горкай
Бруіцца крыніца.
У светлай крыніцы
Вадзіца-жывіца.
П. Броўка
— Падзяліце для пераносу словы, якія складаюцца з трох складоў. Дайце характарыстыку гукаў у гэтых словах.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі (I варыянт); цвёрдыя зычныя гукі (II варыянт).
V. Паведамленне тэмы ўрока
— На ўроку мы будзем замацоўваць веды пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.
VI. Вывучэнне новай тэмы
Практ. 28 ,с. 16
VІI. Фізкультхвілінка. Пальчыкавая гімнастыка
Ну-ка, братцы, за работу.
Пакажыце нам сваю ахвоту.
Большаму — дровы сячы,
Печы ўсе табе паліць,
А табе ваду насіць,
А табе абед варыць,
А табе посуд памыць.
А потым усім песні спяваць,
Песні спяваць ды скакаць,
Саміх сябе забаўляць.
(Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.)
VIІI. Замацаванне
Практ. 29, с. 17
Практ. 30, с. 17
Практ. 31, с. 18
Практ. 32, с. 18
ІX. Вынік урока. Рэфлексія
— Як ацэніце сваю работу?
— Мне спадабалася ваша праца.
Х. Дамашняе заданне
Практ. 33, с. 19.
Глядзіце наступныя урокі беларускай мовы:
Гукі [д], [т] — [дз’], [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме
Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!