Беларуская мова. 3 клас. Урок: Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Звонкія і глухія зычныя гукі, абазначэнне на пісьме

Тэма урока: Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Мэты урока:

1. Паўтарыць парныя звонкія і глухія зычныя, спосаб іх праверкі, практыкаваць у падборы праверачных слоў;

2. Пашыраць уяўленні вучняў аб гуках мовы;

3. Пашыраць слоўнікавы запас, развіваць памяць, увагу вучняў;

4. Выхоўваць устойлівы інтарэс да ўрокаў беларускай мовы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Якім бы вы жадалі бачыць сённяшні ўрок?

ІІ. Праверка дамашняга задання

— Якія літары ўставілі?

III. Арфаграфічная размінка

Ціха ліст за лістам

На з..млю ападае.

З..л..тая м..цель

Дываны расс.ілае

Восень зно.. узышла

На свой трон з..л..чоны

У раскошным плашчы,

У бліскучай к..роне.

Л. Кліменя

 — Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

 — Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

 — У якіх словах усе зычныя гукі цвердыя?

 — Падзяліце для пераносу выдзеленае слова.

IV. Чыстапісанне

смоўж            слімак        скрынка

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Смоўж, слімак (улитка) — малюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна.

Скрынка (шкатулка) — прадмет, які складаецца з чатырох сценак і днішча, зробленых з дошак, фанеры, металу, і служыць для захоўвання, укладвання і пераносу чаго-небудзь.

Роднасныя словы:

Слімаковы, слімацкі, слімачка;

скрыначка, скрынёвы, скрынкавы, скрыня.

Калі мы так гаворым:

• Ён слімак — пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.

Дождж закапаў,

Смоўж заплакаў:

Шмат вады,

Паўзці куды?

У. Мацвеенка

— Растлумачце напісанне выдзеленых літар.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць звонкія зычны гукі (I варыянт), глухія зычныя гукі (II варыянт).

V. Паведамленне тэмы ўрока

VI. Праца над тэмай урока

Практ. 21, с. 13.

Практ. 22, с. 14 (вусна)

VІI. Фізкультхвілінка

Выкананне практыкаванняў для расцягвання мускулаў шыі, рук, спіны, ног.

VIІI. Замацаванне

Практ. 23, с. 14.

Практ. 24, с. 14.

Практ. 25, с. 14.

Практ. 27, с. 15.

ІХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

X. Дамашняе заданне

Практ. 26, с. 15

Поўны сбор урокаў у пачатковай школе

Глядзіце таксама наступныя урокі беларускай мовы:

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову

Гукі [д], [т] — [дз’][ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика