Беларуская мова. 3 клас. Урок: Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка)
Мэты урока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра значэнне структурных частак тэксту і вучыць вызначаць іх;
2. Вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць тэму і фармуляваць галоўную думку тэксту;
3. Выхоўваць цікавасць да беларускай мовы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Які тэкст атрымаўся?
ІІІ. Арфаграфічная размінка
Кот на мышку пал..ваў,
Зранку мышку пільнава..
А м..лы шчанюк кудлаты
Пільнава.. к..та ля хаты.
А руды (б,Б)арбос ..ішком
Цікава.. за шчанюком.
За (б.Б)арбосам з-за п.горка
Назіра.. хл..пчук (я, Я)горка.
Г. Аўласенка
— Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.
— У кожным сказе вызначце дзейнік і выказнік.
— Які загаловак можна даць гэтаму вершу?
IV. Чыстапісанне
вырай вартаўнік выраб
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Вырай (теплые края) — цёплы край, куды вылятаюць на зіму птушкі.
Вартаўнік (сторож, охранник) — чалавек, які ахоўвае што-небудзь.
Выраб (изделие)— вырабленыя рэчы, прадукт працы.
Роднасныя словы:
Варта, вартаванне, вартаваць, вартавы, вартоўня.
Вырабіць, выраблены, вырабляць.
Вер..бейка-вер..бей
Гр..е лапкі на трубе.
ён у вырай не л..цеў,
Тут заста..а зах..цеў.
С. Бестава
— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
— Падкрэсліцеу сказах дзейнік і выказнік.
— Назавіце слова, у якім не супадае колькасць літар і гукаў.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Замацаванне
Практ. 10, с. 8.
Правіла на с. 8, 9.
VІI. Фізкультхвілінка
Толькі ў лес мы ўвайшлі —
З’явіліся камары.
Далей па лесе пойдзем
I птушак знойдзем.
I павесім ім дамы.
Потым па лесе ідзём
I сустрэнем вадаём.
Прыгаць мы ўжо ўмеем,
Прыгаць будзем мы смялей.
Дыхаем глыбока.
На цыпачках прабяжым.
Вельмі весела на волі,
Але скончылась гульня
I вучыцца нам пара!
VIII. Замацаванне
Практ. 11, с. 9 (вусна).
Практ. 12, с. 9 (вусна).
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Што вас зацікавіла на ўроку?
— Ці не стаміліся?
— Як вы ацэніце сваю працу?
— Мне спадабалася, як вы працавалі.
X. Дамашняе заданне
Практ. 13, с. 10.
Урокі ў пачатковай школе тут>>>
Наступныя урокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!