Беларукая мова. 3 клас. Тэма: Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

3 клас. Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак

Тэма урока: Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак

Мэты урока:

1. Даць паняцці тэкст, тэма, асноўная думка тэксту, загаловак;

2. Вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць тэму і фармуляваць галоўную думку тэксту;

3. Выхоўваць цікавасць да беларускай мовы.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Вы вельмі разумныя і кемлівыя. Будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго.

IІ. Арфаграфічная размінка

Хола.. цісне ..сё мацней,

Стыну.ь дрэвы ў ш..рані.

Прабірае да кас.ей

Вер..бейку ш..рага.

Скача, скача па дв..ры,

Пырхае, чырыкае.

Гора, што ні гавары,

Гора, дый в..лікае.

Абл..цеў ..сё с.ло,

Гумны ..се і сметнікі —

Ні крупінкай, як назло,

Не разжы..ся, бедненькі!

Н. Гілевіч

— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце свой выбар.

— У першым і другім сказах назавіце галоўныя члены сказа, назавіце словазлучэнні.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

— Дакажыце, што гэты верш — тэкст. Якую назву яму можна даць?

III. Чыстапісанне

студня     студыя           страха

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Студня (колодец) — калодзеж.

Студыя (студия) — майстэрня мастака або скульптара.

Страха (крыша) — верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад атмасферных з’яў.

Прахапіўся верабей,

Зірк: ажно за студняю

У кармушцы на вярбе

Снегіры палуднуюць!

Н. Гілевіч

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце у сказах дзейнік і выказнік.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць два гукі. Растлумачце, чаму так адбываецца.

  1. Паведамленне тэмы ўрока

— Сёння мы з вамі ўзгадаем, што такое тэкст, тэма, асноўная думка тэксту.

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 63 на с. 34 вусна.

Практ. 64.

  • Прачытайце. Ці тэкст гэта? Чаму?

Раставіць сказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст. Запісаць яго.

Практ. 65.

Складзіце са слоў сказы і запішыце.

Скажыце, ці атрымаецца з гэтых сказаў тэкст? Чаму?

Правіла на с. 35.

VІІ. Фізкультхвілінка

Толькі ў лес мы ўвайшлі —

З’явіліся камары.

Далей па лесе пойдзем

I птушак знойдзем.

I павесім ім дамы.

Потым па лесе ідзём

I сустрэнем вадаём.

Прыгаць мы ўжо ўмеем,

Прыгаць будзем мы смялей.

Дыхаем глыбока.

На цыпачках прабяжым.

Вельмі весела на волі,

Але скончылась гульня

I вучыцца нам пара!

(Імітацыя рухаў.)

VIІІ. Замацаванне

Практ. 66. Адкажыце на пытанні, адказы запішыце. Ці атрымаўся тэкст?

Якая ў яго тэма?

Практ. 67 вусна

Практ. 68 пісьмова

ІХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Якімі новымі думкамі і ведамі вы ўзбагаціліся?

— Якія цяжкасці вы сустрэлі на ўроку?

— 3 якім настроем вы заканчваеце ўрок?

— Дайце ацэнку сваёй працы.

  1. Дамашняе заданне

Практ. 69, вывучыць правіла на с. 35.

Усе урокі ў пачатковай школе

Глядзіце наступныя урокі беларускай мовы:

Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка)

План тэксту

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Один комментарий на “Беларукая мова. 3 клас. Тэма: Тэкст. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак”

  • Что такое асноўная думка тэксту правила — Большая энциклопедия ошибок и их решений says:

    […] Источник […]

    Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика