СВАЯ ГУЛЬНЯ “БелаВеды”, інтэлектуальнае спаборніцтва паміж 5-мі класамі
СВАЯ ГУЛЬНЯ “БелаВеды”, інтэлектуальнае спаборніцтва паміж 5-мі класамі.
Мэты:
- праверыць і пашырыць веды пра родны край, беларускую мову і літаратуру;
- стымуляваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры;
- развіваць слоўнікавы запас;
- садзейнічаць развіццю ўважлівасці, хуткасці, актыўнасці, адказнасці за свой выбар;
- выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўства, павагі да саперніка.
Абсталяванне: дошка, карткі з заданнямі, малюнкі, бланк для журы, грамата пераможцам, падзяка ўдзельнікам.
Удзельнікі: каманды па 6 чалавек з 5-х класаў; заўзятары; журы.
Ход спаборніцтва
- Арганізацыйны момант
- Прывітанне! Паслухайце радкі з верша:
Роднае слова
Роднае слова і гаваркое
Лашчыць мне сэрца сваёю пяшчотаю,
Да розуму мілае, да сэрца – святое.
Зіхаціць і цурчыць, яго чую з ахвотаю…
- А ці любіце вы слухаць, як меладычна гучыць наша родная мова?
- Гэта мяне вельмі радуе. Але слухаць мову мала, трэба яшчэ яе і ведаць. Сёння ў нас адбудзецца спаборніцтва, дзе вам спатрэбіцца ўзнавіць і паказаць усе свае веды па беларускай мове, літаратуры, а таксама веды пра нашу краіну. Клас-пераможца, які лепш справіцца з заданнямі, атрымае ганаровую грамату! Вы гатовыя?! Я не чую!
- Аб’яўляю Сваю гульню “БелаВеды”!
- Прадстаўленне журы (2 чалавекі)
- Тлумачэнне правіл гульні
«Свая Гульня» складаецца з 5 тэм па 5 пытанняў у кожнай (25 пытанняў). Пытанні размяшчаюцца злева направа, па ўзрастанні ступені складанасці (ад 10 да 50).
На дошцы – схема:
Тэма | Намінал пытання | ||||
Радзіма | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 |
Беларуская мова | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 |
Лексіка | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 |
Беларуская літаратура | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 |
Назвы | 10 | 20 | 30 | 40 | 50 |
Гульню пачынае каманда, якая правільна адкажа на першае пытанне. Капітан каманды выбірае тэму і намінал пытання. Вядучы зачытвае пытанне. На абмеркаванне даецца 1 хвіліна. Каманда адказвае на пытанне (капітан каманды).
Калі каманда адказвае правільна, то ёй даецца права выбару наступнага пытання, калі яна адказвае няправільна, то права адказаць на гэтае ж пытанне прадастаўляецца іншай камандзе. Чалавек, што адказаў правільна, выбірае наступнае пытанне. Калі пытанне застаўся без адказу, то выбар наступнага пытання застаецца ў каманды, што выбірала папярэдняе пытанне. Правільны адказ дадае колькасць ачкоў да агульнай сумы каманды. Няправільны адказ на пытанне не памяншае агульнай колькасці балаў.
- Асноўная частка
- Выбар першай каманды.
- Зараз я пакажу вам рэбус. Там зашыфравана слова на рускай мове. Трэба расшыфраваць гэтае слова, перакласці на беларускую мову і назваць. Будзьце ўважлівы: адказаць трэба толькі па-беларуску! Хто першы правільна адгадае, той і пачынае гульню.
Победа — ПЕРАМОГА
- Свая гульня
Заданні гульні
Сектар Радзіма
- Назавіце звера-сімвал РБ. (зубр)
- На чале нашай краіны стаіць …(Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка).
- Назавіце дзяржаўныя сімвалы. (сцяг, герб, гімн)
- Назавіце дзяржаўныя мовы(бел.,рус.).
- Назваць прыказку пра Радзіму.
(Чалавек без Радзімы ,як салавей без песні.
Няма смачнейшай вадзіцы ,як з роднай крыніцы.
У чужой старонцы і сонца не так свеціць.
Усякай птушцы сваю гняздо міла.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць.
Жыць-Радзіме служыць.
Ад душы працуеш-Радзіму мацуеш.
Будзь не толькі сынам свайго бацькі-будзь сынам свайго народа.)
Сектар Беларуская мова
- Прыдумайце развіты сказ.
- Якое з гэтых слоў можа быць звароткам: зрабіць, няма, бягу, матуля?
- Прыдумайце сказ з аднароднымі дапаўненнямі.
- Паглядзіце на схему. [- =], (што — =). Што мы паказваем на гэтай схеме. Састаўце па схеме сказ.
- Назавіце сказ з памылкай, выпраўце яе: Суседскую дзяўчынку паслалі па яблыкі. Хлопцы пажартавалі над сябрам. (Хлопцы пажартавалі з сябра.)
Сектар Лексіка
- Як называецца кніга, у якой сабраны і размешчаны ў алфавітным парадку ўсе словы? (Слоўнік)
- Назавіце па-беларуску: малюнак (чарніцы)
- Перакласці з рускай на беларускую мову: одуванчик (дзьмухавец)
- Знайсці слова з памылкай і выправіць: мяккаваты, меньш, акварыум, кудысьці (Менш)
- Знайдзіце лішняе слова, растлумачце свой выбар: партфэль, кветка, мядзведзь, мэбля. (Мядзведзь – адушаўлёны, хто? Астатнія словы неадушаўлёныя, што?)
Сектар Беларуская літаратура
- Патрабуецца даць адказ і назваць жанр:
Белы, да не цукар, ног няма, а ідзе. (Снег. Загадка)
- Хто выдаў у нас першую дракаваную кнігу? (Францішак Скарына)
- Назваць мастацкі твор, з якога ўзяты радкі, і аўтара:
“За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, і нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце.”
(Якуб Колас. Крыніца)
- Колькі галоўных герояў у казцы “Музыкі”? Пералічыце іх. (Чатыры: асёл, сабака, кот, певень.)
- Назавіце віды казак. Да якога віду адносіцца казка “Залаты птах”? (Віды казак: пры жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. “Залаты птах” – казка чарадзейная.)
Сектар Назвы
- Пра якое возера на Беларусі складзена шмат легенд? Яно яшчэ называецца ў нас “Беларускім морам”. (Возера Нарач)
- Чаму беларусаў называюць бульбашамі? (Бульба – другі хлеб беларусаў, самая любімая страва.)
- Гэта было неабходным атрыбутам шматлікіх звычаяў і абрадаў, з гэтым заўжды сустракалі дарагіх гасцей. Назавіце, што гэта? (Хлеб-соль)
- Назва якога месяца прапушчана ў пададзенай прыкмеце? У _______ гола ў садзе. (лістапад)
- Адгадайце беларускую страву: Запечаная ў чыгунку ў вясковай печы бульбяная маса з невялікімі кавалкамі сала. (Бабка)
- Падвядзенне вынікаў гульні: слова журы. Узнагароды-пераможцам.
— Дарагія сябры! Наша гульня па беларускай мове і літаратуры заканчваецца. І пакуль журы падводзіць вынікі, мне хочацца нагадаць вам радкі з верша:
“Я-беларус” Ніл Гілевіч.
Я-беларус,я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх адвеку прашчуры жылі.
Я-беларус,я ганаруся,што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.
Я-беларус,і я шчаслівы,што маці мову мне дала,
Што песень родных пералівы і зблізку чую і здаля.
Слова журы.
- Я думаю, што ўсе прысутныя яшчэ больш упэўніліся ў тым, як трэба ведаць, любіць і шанаваць мову і літаратуру свайго народа, сваю Радзіму, і як гэта цікава!
Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!