Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (1-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма ўрока: Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (1-я гадзіна)
Мэты ўрока:
1. Фарміраваць прадстаўленне пра часы дзеяслова, вучыць вызначаць час дзеяслова;
2. Замацаваць правапісныя ўменні;
3. Узбагацiць маўленне вучняў новымі словамі.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія словы падкрэслілі?
III. Арфаграфічная размінка
Пе…нік-спе..нік
Гучна крэкну..,
Выгну.. ш..ю,
Кукарэкну..
Грукну..
..юбай у аконца,
Пабу..іў мяне
Да сонца.
Л. Пранчак
— Устаўце прапушчаныя літары.
— Вызначце дзеясловы. На якія пытанні яны адказваюць?
— Разбярыце дзеясловы па складзе слова.
— Да выдзеленых слоў падбярыце прыметнікі.
IV. Чыстапісанне
нячутны нячулы нязменны
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Нячутны (неслышный) — такі, што не робіць шуму, якога зусім не чуваць, вельмі ціхі.
Нячулы (равнодушный, черствый) — пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. раўнадушны.
Нязменны (неизменный) — такі, які не змяняецца, не можа быць зменены, пастаянны.
1) Крочыць, прыгажуня-вясна, па, нячутна, зямлі.
2) Туман, нягучна, густы, наваколле, ахутаў, коўдрай, белай, усё.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Да выдзеленых слоў падбярыце сінонімы, антонімы.
V. Паведамленне тэмы ўрока
— На ўроку мы будзем вывучаць часы дзеяслова: прошлы, цяперашні, будучы – і вучыцца іх вызначаць.
VІ. Работа над тэмай урока
Практ. 166, с. 91
Засваенне ведаў на аснове табліцы і малюнкаў на с. 92.
VIІ. Фізкультхвілінка
(Імітацыя рухаў.)
Косяць сена.
Грабуць пальцамі абедзьвух рук да сябе пракосы.
Ірвуць ягады.
Збіраюць грыбы.
Колюць дровы.
Выцягваюць ваду з калодзежа.
Падмятаюць падлогу.
VIIІ. Замацаванне
Практ. 167, с. 92
Практ. 168, с. 93
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?
— Як ацэніце сваю работу?
— Мне спадабалася ваша праца.
— Якія часы дзеяслова вы навучыліся сення вызначаць?
X. Дамашняе заданне
Практ. 169, с. 93
Распрацоўкі ўрокаў чакаюць вас на гэтай старонцы!
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (2-я гадзіна)
Дзеясловы прошлага часу. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах і ліках
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!