Беларуская мова. 3 клас. Тэма ўрока: Дзеяслоў (Дзеяслоў як часціна мовы)

План-канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Дзеяслоў (Дзеяслоў як часціна мовы) 3 клас

Тэма ўрока: Дзеяслоў (Дзеяслоў як часціна мовы)

Мэты ўрока:

1. Паказаць ролю і значэнне дзеяслова як часціны мовы;

2. Вучыць вылучаць дзеясловы і ставіць да іх пытанні;

3. Развіваць творчыя здольнасці вучняў, іх мову, вучыць параўноўваць, рабіць вынікі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

III. Арфаграфічная размінка

З..л..цісты ліпень —

Верш..ліна лета.

 Родная ст.ронка

 Сонейкам с.грэта.

Зацвітаю..ь ліпы.

I квітнею..ь руж..,

Пч..лы к..р..годам

Па-над імі кружаць.

Л. Пранчак

— Устаўце прапушчаныя літары.

— Назавіце прыметнікі.

— У апошнім сказе вызначце галоўныя члены сказа. Якімі часцінамі мовы яны выражаны?

— Да выдзеленых слоў падбярыце прыметнікі.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

IV. Чыстапісанне

ветлівасць               вулей                волат

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Ветлівасць (вежливость) — прыветлівасць, уласцівасць чалавека.

Волат (богатырь) — казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці, асілак, чалавек выдатных здольнасцей.

Роднасныя словы:

Ветлівы, ветлы.

Волатаўскі.

Калі ласка, ..якуй,

Добры ..ень —

Ветлівыя словы

Чую ад лю..ей.

Т. Кляшторная

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Падкрэсліце прыметнікі.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 156, с. 85 (вусна)

Практ. 157, с. 85

Чытанне вучэбна — навуковага тэксту на с. 86.

VІI. Фізкультхвілінка

Гульня «Мірная праца людзей — хто як працуе»

Каваль (кулачком адной рукі стукаюць па далоні другой);

цырульнік (уяўнымі нажніцамі стрыгуць);

піяністка (іграюць на піяніна);

скрыпач (іграюць на скрыпцы);

маляр (фарбуюць пэндзлем);

пекар (месяць цеста);

даярка (дояць карову).

VIІI. Замацаванне

Практ. 158, с. 86

Тэкст — апавяданне можа атрымацца такім:

Голуб прыляцеў на двор, каб адпачыць і пакляваць зярнятак. Кот Цімох заўважыў голуба і прытаіўся за кустом. Голуб пачаўкляваць зерне. Раптам Цімох выскачыў з-за куста і схапіў птушку за хвост. Аднак кату не пашанцавала злавіць галуба. У лапах заста-лося толькі адно пяро, Вось такое няўдалае паляванне атрымалася ў Цімоха!

Практ. 159, с. 87. Слоўнікавае слова: вулей

Чытанне вучэбна — навуковага тэксту на с. 87.

Практ. 160, с. 87

Практ. 161, с. 88

Практ. 163, с. 89

Практ. 164, с. 90

Практ. 165, с. 90

ІХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?

— Якую ацэнку дасце сваёй працы?

— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Практ. 162, с. 88.

Распрацоўкі ўрокаў для пачатковай школы тут.

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (1-я гадзіна)

Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова (2-я гадзіна)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика