Беларуская мова. 3 клас. Урок: Абагульненне і паўтарэнне па тэме Сказ
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Абагульненне і паўтарэнне па тэме Сказ
Мэты урока:
1. Сістэматызаваць веды пра сказ, фарміраваць правапісныя ўменні і навыкі;
2. Развіваць памяць, увагу;
3. Выхоўваць цікавасць да беларускай мовы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
— Вы вельмі разумныя і кемлівыя. Будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго.
ІІ. Праверка дамашняга задання
— Зачытайце віншаванні, якія ў вас атрымаліся.
III. Арфаграфічная размінка
Каля по.нае кр.нічкі
Пах..валіся сунічкі.
Пад сц..блінкі і лісты
I за ельнічак густы.
3 раніцы да ночкі
Бромкаю..ь зв..ночкі,
Г.л..сочкам тонкім
Клічу.ь ім р..монкі,
Сойкі і сінічкі
Клічуць: «Дзе сунічкі?»
С. Грахоўскі
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Вызначце ў сказах дзейнік і выказнік.
— Да выдзеленых слоў падбярыце сінонімы.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.
IV. Чыстапісанне
У у
Уу уу ул уп ус
улетку вусень уперадзе
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Вусень (гусеница) — лічынка матыля, падобная на чарвяка.
Улетку (летом) — летам, у летні час.
Уперадзе (впереди) — на некаторай адлегласці перад кім-, чым-небудзь, наперадзе.
Каласіцца на палетку
Жыта да пшаніца;
Так па ўзмежку добра улетку
Пад іх шэпты спіцца.
К Крапіва
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа ў першым сказе.
— Падбярыце антонімы да выдзеленых слоў.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Фізкультхвілінка
Практыкаванні для расцягвання мускулаў шыі, спіны, рук, ног; нахілы ўправа, улева, назад, уперад.
VIІ. Замацаванне
Практ. 198, с. 109
Практ. 200, с. 110
Практ. 205, с. 113
Практ. 208, с. 114
Практ. 211, с. 116
VIIІ. Вынік урока. Рэфлексія
— Як вы лічыце, якой была мэта нашага ўрока?
— Што вы запомнілі?
— Я вельмі задаволена вашай працай, адказамі на пытанні. Дапамагаючы адзін аднаму, вы даведаліся многа цікавага пра вялікую літару.
— Як вы адчувалі сябе на ўроку?
Канспекты ўрокаў у пачатковай школе!
Наступныя урокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!