Беларуская мова. 3 клас. Урок: Значэнне слова. Работа над памылкамі

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Значэнне слова 3 клас

Тэма урока: Значэнне слова. Работа над памылкамі

Мэты урока:

1. Вучыць устанаўліваць значэнне слова, карыстацца тлумачальным слоўнікам;

2. Развіваць слоўнікавы запас вучняў, іх памяць;

3. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, жаданне вывучаць і ведаць родную мову.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Празвінеў званок на ўрок. Хай гэты час нясе нам радасць зносін, напоўніць сэрцы высакароднымі пачуццямі.

ІІ. Работа над памылкамі

ІІI. Арфаграфічная размінка

Поры года

Вос.нь жо.тымі ліс.ямі с.елецца.

Зіма завывае м..целіцай.

В..сна, як ручай, г,.м..нлівая.

Лета ..ёплае шэпч..цца з ніваю.

А. Дзеружынскі

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Вызначце колькасць складоў у кожным слове. Укажыце лічбамі зверху.

 — Падкрэсліце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі (I варыянт); цвёрдыя зычныя гукі (II варыянт).

IV. Чыстапісанне

Дз дз

Дзе дзя дзь

дзьмухавец             дзяжурны           дробны

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Дзьмухавец — рус. одуванчик.

Дробны — невялікі па аб’ёму, велічыні.

Дзяжурны — той, хто выконвае абавязкі ў парадке чаргі.

Роднасныя словы:

Дзьмухавец, дзьмухаць, дзьмухнуць, дзьмуць.

Дробны, дробязь, дробненькі.

Дзяжурыць, дзяжурка.

Васілінка, вянок, жоўтых, спляла, з, прыгожы, дзьмухаўцоў.

— Складзіце са слоў сказ.

— Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

— Вызначце колькасць складоў у кожным слове.

— Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя літары абазначаюць цвёрдыя гукі.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 69, с. 40.

VІІ. Фізкультхвілінка

Ападае лісце.

Ідзе дождж.

Вецер гойдае дрэвы.

Скачам цераз лужы.

Ірвем яблыкі.

Капаем бульбу.

Саджаем дрэўцы.

Зграбаем апалае лісце.

Развітваемся з птушкамі, якія адлятаюць у вырай.

VIIІ. Замацаванне

Практ. 72, с. 42

Практ. 75, с. 43 вусна

Практ. 77, с. 43

Практ. 78, с. 44

IХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Якая работа вас зацікавіла больш за ўсё? Чаму?

— Дзе сустрэліся цяжкасці?

— Дайце ацэнку сваёй працы. (Адказы дзяцей.)

— Рабяты, вы працавалі добра. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Практ. 73, с. 42

Канспекты ўрокаў у школе!

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Сінонімы (1)

Сінонімы (2)

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика