Беларуская мова. 3 клас. Тэма урока: Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа (2)
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа.
Мэты урока:
1. Вучыць устанаўліваць сувязь слоў у сказе, вызначаць галоўныя і даданыя члены сказа;
2. Развіваць памяць, увагу;
3. Выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, беражлівыя адносіны да роднай прыроды.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Як песню вясной жаўруковую,
Шануй беларускую мову!
Каб мог ты на ёй заспяваць,
Каб мог і зімою халоднаю
Той песняй сяброў саграваць.
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары ўставілі?
– Назавіце дзейнік і выказнік у сказах.
III. Арфаграфічная размінка
Дождж..к сее беспрастанку,
Ве..ер свішча так, як звер…
Колькі луж..н каля ганку!
А гр.зі, гр..зі цяпер.
Ссохлі травы, усё павяла.
Слоць, плюхота, хола.., цьма…
Эй, хутчэй бы закрывала
Землю чорную зіма!
Я. Колас
— Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
— Вызначце галоўныя члены сказаў. На якія пытанні яны адказваюць?
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?
IV. Чыстапісанне
З з
Зз зз зе зі за
звінець збожжа завіруха завея
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Звінець (звенеть) — утвараць тонкі механічны гук; звонка гучаць.
Завіруха (пурга) — моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам, мяцеліца.
Роднасныя словы:
Завірушлівы.
1. Ад, птушыных, звініць, спеваў, лес!
— Складзіце са слоў сказ.
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Да выдзеленага слова падбярыце сінонім, антонім.
2. Звонка свішча,
Вые глуха
Цёмнай ноччу
Завіруха.
Л. Пранчак
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму?
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Работа над тэмай урока
Практ. 193, с. 106 вусна.
Правіла на с. 106.
VІI. Фізкультхвілінка
Толькі ў лес мы ўвайшлі —
З’явіліся камары.
Далей па лесе пойдзем
I птушак знойдзем.
I павесім ім дамы.
Потым па лесе ідзём
I сустрэнем вадаём.
Прыгаць мы ўжо ўмеем,
Прыгаць будзем мы смялей.
Дыхаем глыбока.
На цыпачках прабяжым.
Вельмі весела на волі,
Але скончылась гульня
I вучыцца нам пара!
VIІI. Замацаванне
Практ. 194, с. 106
Практ. 195, с. 107.
Практ. 196, с. 108
Практ. 197, с. 108
ІX. Вынік урока. Рэфлексія
— Якімі новымі думкамі і ведамі вы ўзбагаціліся?
— Якія цяжкасці вы сустрэлі на ўроку?
— З якім настроем вы заканчваеце ўрок?
— Дайце ацэнку сваёй працы.
— Сёння вы парадавалі мяне сваёй працавітасцю, уважлівасцю.
Х. Дамашняе заданне
Практ. 198, с. 109, правіла.
Яшчэ больш урокаў у пачатковай школе!
Наступныя урокі беларускай мовы:
Абагульненне і паўтарэнне па тэме Сказ
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!