Беларуская мова. 3 клас. Тэма урока: Род назоўнікаў
План канспект урока “Род назоўнікаў”. Беларуская мова ў 3 класе.
Тэма урока: Род назоўнікаў
■ (Увага! Тэма «Змяненне назоўнікаў па пытаннях» не вывучаецца ў 3 класе. Практыкаванні: 130-138 не выконваюцца.)
Мэты урока:
1. Фарміраваць паняцце «род назоўнікаў», вучыць вызначаць род назоўнікаў у беларускай мове;
2. Удасканальваць веды пра адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі, практыкаваць у пастаноўцы пытанняў да назоўніка;
3. Развіваць фанематычны слых, вымаўленчыя навыкі, маўленне, пазнавальную актыўнасць;
4. Выхоўваць цікавасць да навакольнага асяроддзя.
Ход урока
I. Праверка дамашняга задання
— Прачытайце верш. Назавіце назоўнікі, да якіх ставіцца пытанне што?
— Чаму слова «цыбуля» адказвае на пытанне што?
— З кім параўноўваецца цыбуля? На якое пытанне адказвае гэта слова? Чаму?
— З дапамогай якіх слоў цыбуля паказана як жывая істота? Што яны абазначаюць?
II. Слоўнікавая работа
— Запішыце слоўнікавыя словы пад дыктоўку. (Два вучні выконваюць заданне на дошцы.)
Чаромха, булён, заўжды, асцярожны, джаліць, пялёстак, чысціня, звінець, блішчаць, пошта.
— Зрабіце ўзаемаправерку.
— Падкрэсліце назоўнікі. На якія пытанні яны адказваюць?
— Складзіце сказы са словамі:
1-шы рад: чаромха, пялёстак;
2-гі рад: чысціня, блішчаць;
3-ці рад: джаліць, звінець.
III. Новы матэрыял
— Паслухайце верш і скажыце, пра што будзем гаварыць на ўроку:
Той,
Хто быць пісьменным хоча,
Знаць павінен з першых год
Род мужчынскі,
Род жаночы
І яшчэ — ніякі род.
А. Вольскі.
— Якія роды маюць назоўнікі беларускай мовы?
— Прачытайце правіла на дошцы:
Да назоўнікаў мужчынскага роду можна падставіць словы ён, мой:
Да назоўнікаў жаночага роду можна падставіць словы яна, мая:
Да назоўнікаў ніякага роду можна падставіць словы яно, маё:
Настаўнік называе словы, вучні падстаўляюць да іх слова-падказкі і запісваюць у патрэбны радок правіла на дошцы:
Чаромха, булён, возера, пялёстак, чысціня, пошта, воблака.
— Прачытайце словы. Па тлумачальным слоўніку знайдзіце значэнне слоў «гумно», «зелле». Падстаўце да кожнага слова слова-падказку і злучыце стрэлкамі з назвай роду, да якога адносіцца гэта слова:
шпак
авечка
жаваранак, Жаночы род (яна, мая)
карова
гумно Мужчынскі род (ён, мой)
зярно
зелле Ніякі род (яно, маё)
трава
IV. Замацаванне
— Прачытайце назоўнікі. Назавіце назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што?, на пытанне хто?
— Каб вызначыць род назоўнікаў, да кожнага слова падстаўце слова-падказку. Назавіце іх род.
Ракета, касманаўт, космас, цяпло, неба, станцыя, карабель, планета, Зямля.
— З дапамогай слоў адкажыце на пытанні:
— Назавіце касманаўтаў-беларусаў.
— Як называецца наша планета?
— Як называецца спадарожнік нашай планеты?
— Што дае цяпло і свет дпя Зямлі?
— Чаму слова «Зямля» напісана з вялікай літары?
— Як называецца міжнародная касмічная станцыя, якая зараз на арбіце?
— Якія сузор’і вы ведаеце?
— Што сабой уяўляе сузор’е Вялікай Мядзведзіцы?
— Якое значэнне мае слова «месяц» у рускай мове? У беларускай мове? Па-беларуску, месяц у выглядзе круга называецца «поўня».
— Паслухайце верш.
Да акна прыпаўшы,
Вова Шыбу выціснуць гатовы:
Там, у небе, свеціцца Зорная Мядзведзіца.
— Паглядзі хутчэй, дзядуля,
Гэтая драпежніца
Адкусіла, праглынула
Палавінку месяца!
— Не бядуй, унучак:
Палавінка тая
Кожны месяц
Падрастае.
Хутка будзе ўсё як трэба —
Поўня зноў асвеціць неба.
П. Прануза
— Якія словы вы не зразумелі? Што ўбачыў Вова ў небе? Што падалося хлопчыку? Як яго суцешыў дзядуля?
— Вызначце на слых назоўнікі з першых чатырох радкоў верша і запішыце іх. Вызначце род.
— Прачытайце тэкст. Па тлумачальным слоўніку даведайцеся пра значэнне слова «ростань».
На зорных ростанях
Восеньскім вечарам у лабірынце сузор’яў можна назіраць яркую кропку. Яна імкліва рухаецца па небе. Гэта спадарожнік. 3 яго дапамогай забяспечваецца сувязь на Зямлі. Касмічны спадарожнік перадае лічбавы сігнал. Гэта дазваляе нам глядзець тэлевізар і размаўляць па тэлефоне.
— З дапамогай перакладнога слоўніка ўстанавіце значэнне незразумелых слоў.
— Адкажыце на пытанні словамі тэксту:
— Дзе восеньскім вечарам можна назіраць яркую кропку?
— Як яна рухаецца па небе?
— Што гэта?
— Што забяспечваецца з яго дапамогай?
— Што перадае касмічны спадарожнік?
— Што мы робім, дзякуючы яму?
— Спішыце тэкст. Падрэсліце арфаграмы і растлумачце іх. Вызначце род выдзеленых слоў.
* Разгадайце рэбус і скажыце, дзе начуе Вялікая Мядзведзіца? (Дадатковае заданне выконваецца пры наяўнасці часу.)
V. Дамашняе заданне.
Паўтарыць слоўнікавыя словы. Падабраць і запісаць па два словы мужчынскага, жаночага і ніякага роду.
VI. Вынік урока
— Якога роду бываюць назоўнікі? Якія словы- падказкі дапамагаюць вызначыць род?
Усе распрацоўкі ўрокаў для пачатковай школы>>>>>
Наступныя ўрокі беларускай мовы:
Назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай i беларускай мовах
Лік назоўнікаў
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!