Літаратурнае чытанне 3 клас. Тэма: А. Васілевіч Калінавая рукавічка

Літаратурнае чытанне 3 клас

Калінавая рукавічка

Тэма: Алена Васілевіч Калінавая рукавічка

Мэты:

1. Фарміраваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, ствараць звязнае выказванне па малюнках, маляваць словамі карціну прыроды з твора;

2. Удасканальваць уменне чытаць выразна, пераказваць тэкст;

3. Стварыць умовы для развіцця жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Вы дружныя і працавітыя. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (узяўшыся за рукі).

II. Праверка дамашняга задання

1. Конкурс на лепшага чытача верша.

2. Выразнае чытанне апавядання «Прыгожая лісіца», пераказ.

3. Працягнуць разважанне; «Паляўнічы паступіў правільна (няправільна) таму, што…»

III. Паведамленне тэмы ўрока

— Для чаго паляўнічы прыйшоў у лес?

— Ці толькі на паляванне ходзяць у лес? Для чаго яшчэ?

— Героі казкі Алены Васілевіч «Калінавая рукавічка» (с. 73— 79), якую мы зараз будзем чытаць, таксама пайшлі ў лес…

IV. Чытанне казкі настаўнікам

— Хто з дзеючых асоб вам спадабаўся? Чаму?

Бюро даведак:

гойсала — прыгала, насілася;

валаводзіцца — наўмысна зацягваць вырашэнне якой-небудзь справы;

ашукваць — падманваць;

зайздросціць — пачуццё незадаволенасці, жаданне мець тое, што маюць іншыя;

здолець — змагчы, асіліць;

свавольніца  — гарэзніца, непаседа.

V. Чытанне казкі вучнямі

1. Выразнае чытанне «ланцужком» па абзацы.

2. Чытанне «Буксір». (Настаўнік чытае ўслых, змяняючы хуткасць чытання, вучні чытаюць таксама ўслых, стараючыся паспяваць за настаўнікам.)

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

VІ. Аналіз зместу казкі

— Дзе расла каліна? (На ўзлессі.)

— Якой яна стала? Прачытайце.

— Як яе называлі асіны? (Фарсуха.) А яліны? (Падумаеш, выстраілася.)

— Чаму так? (Зайздросцілі.)

— Як адносілася да каліны яліна-казачніца?

— Аб чым яна папярэджвала каліну? (Аб чалавеку з нядобрымі рукамі.)

— Як паводзіла сябе вавёрка? Якой яе можна назваць?

— Хто не даваў спакою старой яліне? (Вецер.)

— Чаму яна не згадзілася паляцець з ветрам?

— Аб чым непакоілася каліна?

— Аб кім яна думала?

— Што зрабіў вецер?

— Які настрой стаў у каліны?

— Хто зімой завітаў у лес? (Жанчына з маленькім хлопчыкам.)

— Як адбылася сустрэча каліны з хлопчыкам і яго мамай?

— Аб чым папярэдзіла маці сына? («Не паламі галінак».)

— Як хлопчык абрываў ягады каліны? Прачытайце.

— Чаму радавалася каліна? (Таму, што ў чалавека добрыя, разумныя рукі.)

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Якой была каліна? А яе суседзі?

— Хто спачуваў каліне?

— Як вам працавалася? Што зацікавіла?

VІІІ. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне казкі А. Васілевіч Калінавая рукавічка.

Перейти ко всем урокам в начальной школе

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

3 комментария на “Літаратурнае чытанне 3 клас. Тэма: А. Васілевіч Калінавая рукавічка”

  • Ольга Черныш says:

    Я учила малых 6 лет, а теперь больших уже. Веду русский у 5-9, а у 5,6 еще и белорусский.

    Ответить
    • Татьяна Саксон says:

      Оля, как здорово! Ну и как тебе — учить? Я собираюсь пойти учителем в начальные классы, хотя у меня и есть дополнительная специальность «Белорусский язык и литература» в старших классах. Меня тянет к маленьким 🙂

      Ответить
  • необычный says:

    Данный пост реально помог мне принять очень важное для себя решение. За что автору отдельное спасибо. Жду от Вас новых постов!

    Ответить

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика