Канспект урока пазакласнага чытання па тэме Загадкі
Канспект урока пазакласнага чытання.
Тэма ўрока: Загадкі
Мэты ўрока:
— удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне;
— пазнаёміць з жанравымі асаблівасцямі мовы і будовай загадак як малых жанраў;
— развіваць лагічнае і вобразнае мысленне;
— выхоўваць актыўнасць дзяцей.
Ход урока пазакласнага чытання
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання
3. Моўная размінка. Абвяшчэнне тэмы ўрока
— Каб даведацца, якая ў нас сёння тэма ўрока, нам патрэбна разгадаць крыжаванку.
Крыжаванка
1) Ідзе-ідзе, галавою трасе,
Траўкі просіць:
«Ме-ме-ме, дай-ка траўкі мне-е-е». (Каза)
2) Мы зялёныя, як трава,
Наша песенка: «Ква-ква». (Лягушка)
3) Я па дрэву стукаю, чакаю,
Чарвячка знайсці жадаю. (Дзяцел)
4) Быццам белы снег на дол
Пакрывалам лёг на стол.
Рады госцю беларус,
Засцілаючы… (абрус)
— Якое слова атрымалася ў нас па вертыкалі?
— Так, загадка. Гэта і ёсць тэма нашага ўроку.
4. Праца па тэме ўрока
— Хто можа расказаць нам, што такое загадка?
— Хто яшчэ так думае?
— Малайцы! Загадка — гэта жанр народна-паэтычнай творчасці. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання здольнасцей чалавека. Загадка ўяўляе сабой апісанне, якое патрэбна расшыфраваць. Гэта мы з вамі і будзем рабіць.
— Адгарніце зборнікі, што ляжаць у вас на партах. Зараз кожны з вас будзе чытаць услых загадку са зборніка, а астатнія будуць разгадваць. Толькі чытаем прыгожа, выразна, зразумела.
Вучні па чарзе чытаюць загадкі, астатнія разгадваюць іх.
— А ці заўважылі вы, што ў загадцы павінна быць абавязкова, для таго, каб яе разгадаць?
— Так, малайцы. Павінна быць апісанне таго, пра што загадка.
— Вось і мы з вамі паспрабуем саставіць загадкі пра жывёл.
Праца ў групах.
Кожнай группе настаўнік дае назву жывёлы (слон, кракадзіл, зебра).
Пасля сумеснай працы адзін чалавек з групы зачытвае загадку, астатнія вучні яе разгадваюць.
— Малайцы! У вас вельмі добра атрымалася!
5. Падвядзенне вынікаў урока
— Так што такое загадка?
Якія ў яе асаблівасці?
6. Дамашняе заданне
— Паспрабуйце дома самастойна напісаць загадку.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!