Урок чытання па тэме: Як робіш справу, такую і набудзеш славу

Канспект урока літаратурнага чытання па байцы Міхася Скрыпкі «Дзве пілы»

Тэма ўрока: Як робіш справу, такую набудзеш і славу

Мэты урока:

— пазнаёміць з байкай Міхася Скрыпкі «Дзве пілы»;

— узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

— развіваць памяць, мысленне;

— выхоўваць павагу да працы.

Нагляднасць: малюнкі старой і новай пілы, карткі з незразумелымі словамі.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

3. Вывучэнне новага матэрыялу

— Успомніце, якія байкі вы ужо чыталі.

— Сёння мы з вамі пазнаёмімся з байкай Міхася Скрыпкі «Дзве пілы».

— Міхась Скрыпка — беларускі літаратурны дзеяч. У яго асобе спалучаюцца і пісьменнік, і паэт, і драматург, і перакладчык. Нарадзіўся ён у звычайнай сялянскай сям’і, вывучыўся на настаўніка. Напэўна, ён чытаў сваім вучням свае творы. Прачытаем і мы яго твор.

— Перад тым, як пачаць чытаць байку, трэбы растлумачыць словы, якія могуць быць вам незразумелымі. (Змярканне, рыштаванне, іржа, адшліфавалася)

Паказ слова і пытанне:

— Як вы разумееце гэта слова?

Выслухоўваюцца меркаванні вучняў і тлумачыцца слова.

ЗМЯРКАННЕ — да вечара; час, калі пачынае цямнець

РЫШТАВАННЕ — збудаванне з дошак для правядзення будаўнічых работ

ІРЖА — ржавчина

АДШЛІФАВАЛАСЯ — зрабілася гладкай

Чытанне байкі «Дзве пілы» настаўнікам.

— Ці спадабалася вам байка?

— Паглядзіце на малюнак. Якая піла вам больш падабаецца? Чаму?

урок дзве пілы

Чытанне байкі вучнямі.

— Хто сустрэўся ля сяла?

— Адкажыце, як выглядае першая піла?

— Як выглядае другая піла? Знайдзіце адказ у тэксце і зачытайце.

— Размова, што адбылася між піламі, між кім яна яшчэ магла адбыцца? (між людьмі)

— Каго нагадвае вам бліскучая піла? (працавітага чалавека)

— А каго нагадвае піла іржавая? (чалавека лянівага)

— Якія людзі высмейваюцца? (тыя, што не працуюць)

— Да якіх людзей аўтар ставіцца з павагай? (да працавітых)

— Знайдзіце і прачытайце, у якіх строках заключаецца галоўная думка байкі.

— Чаму вучыць нас аўтар?

Складанне плана байкі «Дзве пілы»

— Прачытайце байку самастойна і скажыце, на колькі частак яе можна падзяліць? (на 3 часткі)

Прачытаем першую частку. Як мы яе назавем?

— Прачытаем другую частку. Будзем чытаць па ролях. Словы першай пілы чытае … . Словы другой пілы чытае … .

— Як можна назваць другую частку?

— Прачытаем трэцюю частку. Дайце ёй назву.

Настаўнік запісвае план на дошцы.

Прыкладны план:

1) Сустрэча ля сяла

2) Размова дзвюх піл

3) Нават сталь без працы іржавее

Выразнае чытанне байкі вучнямі.

4. Замацаванне

— З якой байкай мы сёння пазнаёміліся?

— Якая ў ёй мараль? Чаму мы навучыліся?

— Як вы разумееце сэнс прысказкі «Як робіш справу, такую набудзеш і славу»?

5. Дамашняе заданне

Пераказаць байку «Дзве пілы» па плане. Падабраць 3-5 прыказак на тэму працы.

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика