ЧИМ. 3 класс. Интегрированный урок: Традиционные народные праздники

Интегрированный урок в 3 классе, план-конспект урока по предмету Человек и мир

Интегрированный урок в 3 классе

Тема урока: Традиционные народные праздники

(в форме урока-праздника на белорусском языке, интегрированного с уроком музыки)

Цели урока:

— расширить знания учащихся о народных традициях и праздниках;

— создать условия для приобщения школьников к народным традициям, воспитания уважительного отношения к ним как к нашему национальному наследию и народной мудрости, осознания необходимости их продолжения и сохранения;

— способствовать проявлению индивидуальных способностей учащихся, развитию чувств прекрасного.

Оборудование: костюмы, звезда, белая скатерть, кутя, охапка сена, свеча, рушники и другие предметы для колядного представления. На урок-праздник обязательно приглашаются гости: родители, ученики другого класса.

Ход интегрированного урока праздника

Настаўнік: Свята! Якое цудоўнае слова і колькі станоўчых эмоцый, радасных пачуццяў выклікае гэтае слова. Многа ёсць цудоўных свят, але з даўніх часоў для простых сялян самым жаданым і радасным было каляднае свята. У беларусі зімовыя калядныя святы адзнчаюцца ў каталікаў 25 снежня, а ў праваслаўных вернікаў з 7 студзеня. Менавіта гэтыя дні лічацца днём нараджэння Хрыста.

Пачаткам святкавання Нараджэння Хрыстова была святая вячэра або “посная куцця” 24 снежня або 6 студзеня.

(Дзеці кладуць на стол жменю сена, засцілаюць стол белым абрусам, на стол ставіцца міска з кашай, свечка)

1-ы вядучы: Пачыналася куцця з узыходам першай зоркі, якая і сімвалізавала час нараджэння Хрыста. Абавязковым рытуальнай стравай была куцця – крупяная каша, запраўленая мёдам або цукрам. Усе стравы ставіліся на стол, які быў засланы белым абрусам паверх жмені сена. Рэшткі вячэры не прыбіралі да раніцы. Гэта быў пачастунак для продкаў – Дзядоў.

2-і вядучы: Вечарам 7 студзеня збіралася моладзь для калядавання. Маладыя людзі абыходзілі хаты, спявалі калядныя песні і віншавалі гаспадароў. Самая распаўсюджаная форма калядавання на Беларусі – абыход двароў з “Казой”.

З-за дзярэй галасы: “Ці дома пан гаспадар? Ці дазволіш, пане гаспадару Каляду заспяваці?”

Атрымаўшы дазвол, у клас уваходзяць некалькі вучняў. Адзін з вучняў апрануты ў “казу” – у вывернуты кажух, перавязаны ў поясе вяроўкай. На твары маска, на галаве шапка, да якой прымацаваны рогі, сплеценыя з саломы ці лазы. У руках “казы” палка (замест дугі), на яе яна сядае вярхом. Астатнія вучні апранаюцца у “дзеда”, цыган, музык. “Дзед” апрануты ў старую парваную вопратку. Замест барады – жмут ільну.

Дзеці-каляднікі пачынаюць весела спяваць пад аданастайны танец “казы”:

Добры вечар добрым людзям!

А ці дома сам гаспадар?

А хоць ён дома, ды не кажацца!

Го-го-го, каза, го-го-го шэрая.

Да ў каморцы прыбіраецца,

У чырвоны боты абуваецца.

***

Ой, ну-ну, каза,

Ой, ну-ну сера!

Паварочвайся,

Ні забывайся!

То на сей бачок,

То на той бачок,

То на рожачкі,

На капыцікі,

На залатыя,

На дарагія.

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць;

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом;

Дзе каза нагою,

Там жыта капою;

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Ой, пайшла каза

У цёмныя ляса,

У вішнёвыя сада.

***

Добры вечар гаспадару!

Вынесь жа нам каўбас пару.

Ой, пахадзі каля печкі,

Пашукай жа нам перапечкі.

Ой, пахадзі каля кваскі

Пашукай  жа нам каўбаскі.

Вынесь сала, не скупіся,

Каб твой ячмень урадзіўся,

Каб нажалі сто коп жыта,

Каб сям’я была ўся сыта,

Каб скацінка вадзілася,

Каб пшаніца радзілася.

Прахаджваючыся да гэтага часу, тупаючы нагамі і паварочваючыся з боку на бок, “каза” тут падае на падлогу, астатнія спяваюць:

Пусць каза ўпала,

Здохла, прапала!

Гаспадар ідзе,

Каляду нясе,

А гаспадыня ідзе,

Каляду нясе.

Я на рожанькі –

Два пірожанькі,

Я на хвасточак –

Сала кусочак.

–        Ой ты, казіца,

Ды й не ляніся,

Па ўсяму двару

Ды й расхадзіся.

***

Гаспадар ідзе,

Каўбасу нясе,

Сем кускоў сала,

Што б каза ўстала,

Памеркі жыта,

Што б каза была сыта,

Паўмеркі аўса.

Што б каза расла.

Пры  гэтых словах “каза” падымаецца і пачынае кланяцца, як гаворыцца далей у песні:

Прыступіся блізка,

Укланіся нізка:

Гаспадару так,

Так як пану;

Гаспадыні так,

Так як малінцы.

Пасля атрымання дароў, калядоўшчыкі спяваюць песню “ой, радуйся, зямля, сын божы нарадзіўся”.

На развітанне група спявае:

Дай Божа, таму, хто ў гэтым даму

Жыта, пшаніцу, гарох, сачавіцу,

Сыноў ажаніці, дачок замуж пааддаваці,

Гаспадарочку, як сакалочку,

Гаспадыньцы, як паненцы –

Жывіце ў раскошы, майце торбу грошай!

Пераапранутыя вучні выказваюць пажаданні: “Каб заўсёды была хата прыбрана, міскі-ложкі памыты, а вашы дзеткі сыты”. “Каб гэты піражок урадзіла  жыта стажок.”

1-ы вядучы: На Беларусі выканаўцы калядных абрадаў хадзілі са спецыяльнай зоркай, якую ў народзе называлі звязда, зара. Калядоўшчыкі пераапраналіся і ў іншыя карнавальныя касцюмы – анёла, каралёў, пастухоў.

Анёл нес шасціканцовую зорку, побач з ім ішлі тры каралі, пастухі.

У клас заходяць вучні, пераапранутыя ў адзенне анёла, трох каралёў, пастухоў. Анёл апрануты ў белае аддзенне, на спіне крылы, зробленыя  з картону і гафрыраванай паперы. Каралі апрануты ў чырвонае аддзенне; на галаве  высокія бліскучыя шапкі, зверху якіх замацаваны фігуркі трох каралёў. Паверх на плечы накінуты накідкі. У руках каралёў палкі. Пастухі апрануты ў простае белае аддзенне.

Калядоўнікі: Ці можно зайсці тром каралям?

Пасля атрымання дазволу гавораць:

Мы, тры каралі,

Ідзем да вас,

Шчасця, здароўе насем,

З края света ідзем

У Віфлеем, у шалаш.

А далей спяваюць песню:

А ў полі, полі

Цэркаўка стаіць,

А ў той цэркаўцы

Свечачка гарыць,

Свечачка ўпала,

Рэчачка стала,

А ў той рэчачцы,

Сам Гасподзь купаўся,

З Ісусам Хрыстом.

Святым Ражаством,

Свята-Ражаство

Радасць прынясло,

Свята-васілле расвесяліла.

***

Калядую, калядую,

Каўбасу чую.

Святы вечар!

Калядкі-святкі,

Дайце аладкі.

***

Дай, дзядзька, каўбасу,

Я да Бога панясу.

(Калядоўшчыкі займаюць месца ў зале).

2-і вядучы. Паўсюль на Беларусі лічылася, што пераапранутыя каляднікі прыходзяць у дні свята і прыносяць у хату, у сям’ю дабрабыт, багаты ўраджай, шчасце, здароўе, за што іх трэба шчодра адарыць. Выходзячы з хаты, каляднікі забяруць з сабой няшчасці, хваробы, гора. Пры готым прыгаворвалі: Каза, ты з хаты выхадзі, бяду вынасі.

1-ы вядучы. У святочныя калядныя дні гулялі, слухалі казкі, адгадвалі загадкі. Адной з любімых гульняў дзяцей 7-10 –гадовага ўзросту была гульня “Бабка”.

Некалькі вучняў дэманструюць гульню: аднаму іграку завязваюць хусткай вочы і падводзяць да дзвярэй. Пасля гэтага ён, не здымаючы з вачэй хусткі, павінен каго-небудзь злавіць. Усе разбягаюцца па пакоі і стараюцца збегчы пры яго прыбліжэнні. Каго “бабка” злавіла, таму завязваюць вочы.

2-і вядучы: Найбольш любімая гульня ў гэтыя вечары “У арэхі”. Бяруць па жмені арэхаў і прапаноўваюць адзін аднаму адгадаць, цотная ці нецотная колькасць знаходзіцца ў прыгаршні, гаворачы: “Ці цот, ці лішка?” Той, хто адгадаў, атрымлівае гэтыя арэхі, калі – не, абавязаны столькі ж вярнуць сябру.

Два вуня або дзве пары дэманструюць гульню.

1-ы вядучы: А зараз давайце пабачым, якія ж загадкі адгадвалі нашы адналеткі.

Па чарче вядучыя зачытваюць загадкі:

Маленькае, гарачанькае ўсё навокал асвеціць. (Сонца)

Цякло, цякло і схавалася пад сцякло. (Рака пад лёдам)

Мяне рэжуць, мяне б’юць, а я за гэта не злюсь, яшчэ лепей станаўлюсь. (Глеба)

Адзін л’е, другі п’е, трэці расце. (Дождж, зямля, трава)

Стаіць дом на дванаццаць вакон, пад тымі вокнамі па чатыры паны, а ў тых паноў па сем вянкоў. (Год, месяцы, тыдні, дні)

Хоць у капелюшы, але галавы не мае. (Грыб)

Сядзіць паненка ў чырвонай сукенцы, хто яе кране – заплача. (Цыбуля)

Семдзесят адзежак, ды ўсе без засцёжак. (Капуста)

Круглы, ды не гарбуз, з хвастом, ды не мыш. (Яблык)

У цямніцы сядзіць царыца, косы на дварэ. (Морква)

Маленькія лапкі, на лапках драбкі, ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот)

Не рыба, а плавае; не конь, а ходзіць, не пілка, а рэжа. (Бабер)

Семсот муляроў змуравалі дом вез вуглоў. (Мурашкі)

Настаўнік пры неабходнасці можа дапамагчы вучням адгадваць загадкі з дапамогай слоў-адгадак, запісанных на дошцы або з дапамогай падказак.Пасля адгадвання загадак адзначаюцца найбольш актыўныя дзеці.

Настаўнік: Закончыўся наш урок-свята. Усе мы стараліся перадаць, падарыць нашым гасцям і самім сабе не толькі святочны настрой, але і сустрэчу з цікавымі і добрымі традыцымі нашых продкаў, якія трэба ведаць, шанаваць. Ад гэтага мы з вамі станем толькі дабрэй і багацей. Сення мы пазнаёміліся толькі з адным традыйным святам нашых мудрых продкаў, але ёсць яшчэ не менш цікавыя. Ім прысвечаны многія літаратурныя крыніцы, некаторыя з іх сёння прадстаўлены і ў нас.

Дзякуй усім удзельнікам за стараннасць, праяўленае майстэрства. Дзякуй усім бацькам за дапамогу; дзякуй гасцям за тое, што вы былі ўдзячнымі гледачамі.

Настаўнік і вучні: Шчасця, дабра, міру ўсім нам!

Весь список уроков в младших классах

Смотрите также уроки:

Разнообразие природы на Земле

В экваториальном лесу

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика