1 клас. Навучанне пісьму. Напісанне літары А а
Навучанне пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце. Канспект урока.
Тэма: Напісанне літары А а
Мэты:
— навучыць пісаць літару А а;
— навучыць злучаць літары паміж сабой;
— засвоіць гігіенічные патрабаванні пры пісьме;
— развіваць маторыку рук, зрокавую памяць;
— выхоўваць акуратнасць, адказнасць за выкананую працу.
Абсталяванне: Пропісь 1 А. Клышкі
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
2. Актуалізацыя ведаў
— З якой літарай мы пазнаёміліся на ўроку чытання?
— А якія літары вы ўжо ўмееце пісаць?
3. Вывучэнне новага матэрыялу
— Дзеці, сёння мы з вамі будзем вучыцца пісаць літару а вялікую і малую.
Настаўнік піша на дошцы ўзор напісання вялікай і малой літар А а.
— Хто зможа на дошцы нам напісаць друкаваную літару А?
Настаўнік раздае дзецям трафарэты і дзеці некалькі разоў прапісваюць спачатку вялікую, а затым малую літару а.
— Дзеці, а зараз вазьміце ў рукі ручкі. Мы будзем пісаць спачатку вялікую, а затым малую літару а, але не ў сшытку, а ў паветры.
— Дзеці, а якія словы на літару А вы ведаеце?
— А зараз адгарніце пісьмо на старонцы 30. Перад вамі маленькая літара а. Яна напісана пункцірам. Абвядзеці яе, толькі старанна і акуратна.
— А зараз паглядзіце на другі радок. Прайшоў дождж і змыў часткі літар. Дапішыце літары, каб яны зноў былі прыгожымі і вясёлымі.
— На трэцім радку ў нас напісаны склады. Зараз мы іх прачытаем. (Спачатку разам з настаўнікам, потым хорам, потым некалькі вучняў чытаюць самастойна).
— Цяпер мы будзем вучыцца пісаць вялікую літару А.
— Абвядзіце радок па пункцірах.
— Гляньце, і тут быў дождж, і гэтых літар пакрыўдзіў! Давайце мы ім дапаможам, дапішам іх.
— Вернемся да чацвёртага радка. Над ім напісаны склады. Перапішыце іх у свабодны радок.
ла ма та па на ра да
Дзецям прапаноўваецца напісаць злучэнне А а з раней вывучанымі зачнымі.
Ада Ала
— А зараз прапішыце склад ша ўвесь радок.
— …, прачытай наступныя склады.
Ма Са Па Да
— А вось тут знізу вольны радок. Туды мы ўпісваем гэтыя склады, дадаючы да іх склад ша.
— Якія словы ў нас атрымаліся?
— Напішыце ў ніжнім радку некалькі разоў злучэнне Аа.
— Выберыце тую пару, якая ў вас атрымалася лепш за астатнія, і абвядзіце яе ў кружочак.
4. Падвядзенне вынікаў урока
— Якую літару мы сёння пісалі?
— Хто напіша нам яе на дошцы?
5. Дамашняе заданне
* у 1 классе дамашнія заданні не задаюцца, але настаўнік може прапанаваць жадаючым папрактыкаваць дома напісанне літары А а.
6. Рэфлексія
Пахвала настаўніка за добрую, старанную працу.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
- Русский язык. 3 класс. Тема урока: Объяснение значения слов с помощью однокоренных слов. Образование однокоренных слов, в том числе с чередующимися согласными в корне
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!