Літаратурнае чытанне. 4 клас. Тэма ўрока: Прыметы восені. Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”

План-канспект урока Літаратурнага чытання ў 4 класе.

Літаратурнае чытанне. 4 клас. Тэма ўрока: Прыметы восені. Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”

Тэма ўрока: Прыметы восені. Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.

Мэты:

1. Пазнаёміць з вершамi Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў” i Міхася Пазнякова “Клёны”.

2. Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне.

3. Развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, узнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін прыроды.

4. Выхоўваць любоў да прыроды.

Абсталяванне: дошка, падручнік па літаратурным чытанні для 4 класа.

План урока

  1. Арганізацыйны этап
  2. Праверка дамашняга задання
  3. Паведамленне тэмы ўрока. Уступная гутарка
  4. Знаёмства з новымi творамi
  5. Вынікі ўрока
  6. Дамашняе заданне
  7. Рэфлексія

Ход урока

1. Арганізацыйны этап

Празвінеў званок на наш урок. Сядайце, калі ласка.

2. Праверка дамашняга задання

Размінка для вачэй.

3. Паведамленне тэмы ўрока. Уступная гутарка

— Сёння на ўроку мы пачынаем вывучаць новы раздзел падручніка. А каб даведацца, аб чым будзе ісці гаворка, паслухайце і адгадайце загадку.

Апусцелі палі,

Хлеб у свірны звязалі,

Дождж палівае, шпак не спявае…

Калі гэта бывае?

(Восенню)

— Прачытайце тэму раздзела (Тэма раздзела — “Прыметы восені”, запісана на дошцы).

— Якой пары года будуць прысвечаны творы ў гэтым раздзеле? (Творы ў гэтым раздзеле будуць прысвечаны восені.)

— Адкрыйце і прачытайце эпіграф да тэмы. Пра які восеньскі агонь гаворыць С. Дзяргай? Якія змены адбываюцца ў прыродзе восенню? (Восеньскі агонь – маецца на ўвазе змена колеру лісця. Восенню цямнее неба, становіцца халодна, некаторыя жывёлы рыхтуюцца да спячкі.)

4. Знаёмства з новымi творамi

— Адгарнем падручнікі на старонцы 16. Прачытайце назву верша. Хто яго аўтар? (Я. Колас “Адлёт жураўлёў”.)

— Што мы ведаем пра Я. Коласа? Якія яго творы вывучалі? (Адказы вучняў.)

— Так, Якуб Колас, сапраўднае імя яго — Канстанцiн Міха́йлавіч Міцке́віч. Ён — класiк беларускай літаратуры, грамадзкі дзеяч, перакладчык, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Народны паэт БССР. Ён напiсау вельмi шмат твораў, якiя перакладзены на 40 моў свету.

Чытанне верша Я. Коласа “Адлёт жураўлёў” настаўнікам.

— Які настрой абудзіў у вас верш? Чым выклікана гэта пачуцце? (Верш выклікаў сумнае пачуцце.)

Работа над творам.

— Зараз прачытайце верш самастойна.

На дошцы запiсана:

Лета …

Рэчка …

Птушкi …

— Што адбываецца з летам/рэчкай/птушкамi?

— Як вы разумееце выразы “замірае лета”, “сірацее рэчка”? (Становіцца ціха, холадна, сумна. Птушкі не спяваюць, людзі на рэчцы не гамоняць.)

— Чаму аўтар называе восень смутнай часінай? (Лета замірае, рэчка сірацее, птушкі адлятаюць, і здаецца нібы сам нешта стараціў.)

— Якія карціны восені малюе паэт? Якія мастацкія сродкі для гэтага выкарыстоўвае? Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем і зачытайце іх. Прачытайце радкі, дзе апісваецца, як знікае з вачэй жураўліны клін.

Выбарачнае чытанне.

— Прачатайце верш выразна, паспрабуйце перадаць пачуццё развітання.

Выразнае чытанне верша вучнямі.

— А зараз я прапаную вам самастойна прачытаць верш М. Пазнякова “Клёны”. Якое пачуццё ўзнікне ў вас, калі прачытаеце гэты верш? Ці падобна яно на пачуццё, выкліканае папярэднім вершам? (У вершы “Клёны” іншы настрой: вельмі вясёлы, радасны.)

— Чым радуе клён у хмурную восень? (Клён радуе сваёй прыгажосцю і нібы асвятляе і сагравае ўсё навакол.)

— Прачытайце верш выразна, падкрэслівая асаблівы настрой твора.

Выразнае чытанне верша вучнямі.

— Якія малюнкі можна намаляваць да гэтага верша? Параўнайце карціны восені, якія адлюстраваны ў гэтых вершах. Што іх аб’ядноўвае і чым яны адрозніваюцца?

Моўнае маляванне.

5. Вынікі урока

— Якой бачаць восень паэты? Якой бычыце яе вы? (Усе бачаць восень па-рознаму: каму яна хмурная, шэрая і сумная, каму — залатая, прыгожая і ласкавая.)

— З якімі творамі пазнаёміліся сёння на ўроку? (Якуб Колас “Адлёт жураўлёў”; Міхась Пазнякоў “Клёны”.)

6. Дамашняе заданне

— Да наступнага ўрока вам трэба вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Адлёт жураўлёў”.

7. Рэфлексія

–Калі вы лічыце, што ўрок для вас прайшоў з карысцю кiвайце галавой, калі вы не вынеслi з нашай працы нічога новага пляскайце ў далонi.

Выстаўленне адзнак.

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика