Урок чытання ў 3 класе. Тэма: Казка «Тры браты» Братоў Грым

Урок чытання. 3 клас. Канспект урока

Урок чытання. 3 клас. Казка тры браты

Тэма: Казка «Тры браты» Братоў Грым

Мэты:

— выпрацоўваць правільнае, выразнае, беглае чытанне;

— вучыць складаць план, самастойна переказваць тэкст;

— развіваць звязнае вуснае маўленне, мысленне, творчае ўяўленне;

— выхоўваць паважлівыя адносіны да працы.

Абсталяванне: ілюстрацыі (аўтараў), зборнік казак Братоў Грым

Ход ўрока чытання:

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

3. Вывучэнне новага матэрыялу

— Браты Грым — нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы. Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак.

— Дзеці, якія казкі Братоў Грым вы ўжо чыталі раней? (Брэменскія музыканты, Госпожа метелица)

— Сёння мы пазнаёмімся з яшчэ адной цікавай казкай гэтых пісьменнікаў. Разгарніце зборнік на старонцы … . Прачытайце назву казкі.

— Можа, кто-небудзь з вас здагадаўся, пра каго гэта казка?

— Паглядзіце на словы, запісаныя на дошцы. Давайце растлумачым іх значэнне.

СПАДЧЫНА — тое, што пакідаюць бацькі дзецям

ВАНДРАВАЦЬ — хадзіць па свеце

КАВАЦЬ — ударамі молата апрацоўваць метал

— А зараз слухайце уважліва. Я буду чытаць казку.

Чытанне казкі настаўнікам.

— Спадабалася вам казка?

— Хто з’яўляецца галоўнымі героямі казкі?

— Хто з братоў вам найбольш спадабаўся?

— Давайце прачытаем казку разам. Будзем чытаць ланцужком па аднаму сказу.

Ланцужковае чытанне.

— Куды выправіў сваіх сыноў бацька?

— Якому майстэрству яны навучыліся? Зачытайце.

— Хто з братоў, на ваш погляд, вярнуўся лепшым майстрам? Чаму вы так вырашылі?

— Што сказаў бацька сынам, ацаніўшы іх майстэрства?

— А цяпер давайце паспрабуем скласці план казкі. Для гэтага нам патрэбна падзяліць яе на часткі і даць кожнай частцы назву.

Прыкладны план:

1) У добры шлях

2) Вяртанне сыноў

3) Выпрабаванні

4) Рашэнне бацькі

— Давайце узгадаем, пра што гаворыцца ў кожнай частцы.

— А хто паспрабуе цяпер пераказаць казку цалкам?

Заключная гутарка

— Якую навуку вы вынеслі для сябе з казкі «Тры браты»?

— Што б вы сказалі кожнаму з братоў?

4. Дамашняе заданне

Прачытаць яшчэ адну казку Братоў Грым на выбар.

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика