Беларуская мова, 5 клас. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”

Урок беларускай мовы ў 5 класе

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”.

Мэты:

  1. Дапамагчы вучням абагульніць і сістэматызаваць матэрыял па тэме “Сінтаксіс і пунктуацыя”.
  2. Праверыць тэарэтычныя веды і практычныя ўменні.
  3. Развіваць уменне працаваць у групе; узбагачаць слоўнікавы запас.
  4. Выхоўваць любоў да роднага краю, жаданне дапамагаць іншым.

Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для 5 класа (В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, В.І. Несцяровіч, Л.С.Васюковіч), “Дрэва ведаў”, карткі з заданнямі.

План урока

  1. Арганізацыйны момант (2 хв.)
  2. Праверка тэарэтычных ведаў (10 хв.)
  3. Праверка практычных уменняў (25 хв.)
  4. Рэфлексія (3 хв.)
  5. Падвядзенне вынікаў урока (3 хв.)
  6. Дамашняе заданне (2 хв.)

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

— Добры дзень. Усе падрыхтаваны?

Сённяшні ўрок у нас складаны.

Будзем мы ўсе разам працаваць.

Усе веды нашыя падагульняць!

  1. Праверка тэарэтычных ведаў

2.1. Апытанне з дапамогай “дрэва ведаў”.

На лісточках у форме лістоў, з якіх складзаецца “дрэва ведаў”, напісаны пытанні, на якія трэба адказаць. Ёсць сярод лісточкаў і сюрпрызы – гэта лісток без пытання, але з балам-падарункам, які прыбаўляецца да адказу вучня за ўрок. Дзеці па 4 чалавекі выходзяць да дошкі, выбіраюць сабе любы лісток, чытаюць заданне ўслых і адказваюць. Калі адказу вучань не ведае ці адказ быў дадзены няпоўна, няправільна, другі вучань можа адказаць і атрымаць бал.

Пытанні на лісточках:

— Што называецца словазлучэннем? Якія віды словазлучэнняў вы ведаеце? Раскажыце пра іх.

— Што называецца словазлучэннем? Якія спалучэнні слоў не будуць словазлучэннем? Якія асаблівасці перакладу словазлучэнняў вы ведаеце?

— Што такое сінтаксіс і пунктуацыя? З пастаноўкай якіх знакаў прыпынку вы сустрэліся пры вывучэнні раздзела?

— Якія стылі маўлення вы ведаеце? Раскажыце пра публіцыстычны стыль.

— Якія стылі маўлення вы ведаеце? Раскажыце пра афіцыйны стыль.

— Якія стылі маўлення вы ведаеце? Раскажыце пра навуковы стыль.

— Якія стылі маўлення вы ведаеце? Раскажыце пра мастацкі стыль.

— Якія стылі маўлення вы ведаеце? Раскажыце пра гутарковы стыль.

— Якія тыпы маўлення вы ведаеце? Чым яны адрозніваюцца?

— Што называецца сказам? Прывядзіце прыклад сказа, вылучыце з яго словазлучэнні.

— Раскажыце пра падзел сказаў па мэце выказвання. Прывядзіце прыклады.

— Раскажыце пра падзел сказаў па інтанацыі. Прывядзіце прыклады.

— Які сказ называецца простым? З чаго складаецца просты сказ? Прывядзіце прыклад.

— Раскажыце пра дзейнік. Прывядзіце прыклады сказаў, каб дзейнікам былі розныя часціны мовы.

— Раскажыце пра выказнік. Прывядзіце прыклады сказаў, каб выказнікам былі розныя часціны мовы.

— Раскажыце пра акалічнасць. Прывядзіце прыклад сказа з акалічнасцю.

— Раскажыце пра дапаўненне. Прывядзіце прыклады сказа з дапаўненнем.

— Раскажыце пра азначэнне. Прывядзіце прыклады сказаў з азначэннем.

— Раскажыце, у чым розніца паміж развітымі і неразвітымі сказамі. Прывядзіце прыклады.

— Якія члены сказа называюцца аднароднымі? Прывядзіце прыклад сказа з аднароднымі членамі.

— Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа. Прывядзіце прыклад сказа з абагульняльным словам.

— Што такое зваротак? Прывядзіце прыклады сказаў са звароткамі.

— Які сказ называецца складаным? Прывядзіце прыклад простага і складанага сказа.

— Што такое простая мова? Раскажыце пра асаблівасці афармлення простай мовы на пісьме.

— Што такое дыялог? Раскажыце пра асаблівасці афармлення дыялога на пісьме.

— Прывядзіце прыклад сказа з простай мовай і перабудуйце яго у складаны сказ без простай мовы.

— Сюрпрыз: +1 бал! (4 лісточкі)

2.2. Падвядзенне вынікаў. Запіс на дошцы тэм, на якія вучні зрабілі памылкі.

  1. Праверка практычных уменняў

3.1. Праслухаць тэкст, які чытаецца настаўнікам, вызначыць стыль і тып, даказаць сваю думку.

Пры другасным чытанні тэксту вызначыць сказ, які перадае асноўную думку, даць тэксту назву.

Мы зрабілі кармушкі для птушак. У першы дзень прыляцелі снедаць толькі пяць крынічак. Спачатку яны баяліся частавацца, а потым асмялелі. На другі дзень прыляцела ўжо чарада птушак. Тут былі сінічкі, вераб’і, аўсянкі.

Летам яны не забудуць дарогу ў сад. Будуць прылятаць і знішчаць шкодных вусеняў.

Узаемадапамога – гэта вялікая сіла.

— Ці ўсе словы зразумелыя? (Слоўнікавая работа: шкодны, вусень, узаемадапамога, частавацца, снедаць.)

— Запішам сказ, які перадае асноўную думку, растлумачым арфаграмы і пунктаграмы ў ім.

3.2. Праслухаць тэкст, які чытаецца настаўнікам, выдзеліць сказ з простай мовай і сказ, які перадае асноўную думку. Да выпісанага сказа даецца заданне, зыходзячы з выяўленых пры апытанні цяжкасцей (запісаны раней на дошцы).

Людзі часта гавораць вобразамі. Дождж ідзе. Рэчка бяжыць. Хоць усім вядома, што ні ў дажджу, ні ў рэчкі ног няма. “Вецер вые”, – кажам мы і ўспрымаем яго як жывую істоту. Вецер вые, як воўк. Страшна.

Пра сонца мы, бывае, гаворым: сонейка ўсміхаецца. Але гэта не так. Гэта мы радасна ўсміхаемся, весялеем, калі яно выглядае з-за цёмнай хмары.

Слова хавае ў сабе не толькі назву рэчы ці з’явы, у ім гучыць наша пачуццё.

— Запішам сказы і выканаем заданне.

3.3. Работа ў групах (па 6 чалавек).

— Перад вамі тэкст, у якім пераблыталіся часткі. Першая задача – паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку ў сказах, другая – скласці з іх тэкст, даць яму назву.

     Ужо месяц, як карабель пакінуў родныя берагі. Бязмежная водная прастора палохае людзей. Аднак больш разважлівыя разумелі што без капітана ім не выжыць. Толькі ён разбіраецца ў компасе і ўмее чытаць карту.      Зноў цягнуцца бясконцыя доўгія трывожныя дні. Нарэшце пачуўся радасны крык

Зямля Зямля

     Калумб думаў што ён дасягнуў Індыі. Але гэта была Амерыка.

Пяць стагоддзяў прайшло з таго часу калі быў адкрыты новы мацярык.

     Аднойчы маракі грозна абступілі Калумба. Капітан спакойна глядзеў на ўзбуджаныя зарослыя твары на ўзнятыя ўгору кулакі. Вада ў бочках пратухла а зямлі не відаць. Экіпаж усё настойлівей патрабуе вярнуцца назад але капітан стаіць на сваім.

Праверка: Адказвае група, якая першая выканала заданне. Астатнія групы правяраюць.

  • Прачытайце тэкст, які ў вас атрымаўся. Ці ўсе згодныя?
  • Дзе паставілі знакі прыпынку? Чаму?
  1. Рэфлексія

Вучням прапаноўваецца картка, якую трэба самастойна запоўніць і здаць настаўніку.

Прозвішча і імя _________________________

Ці ведаў ты адказы на вусныя пытанні? ____

Ці актыўна ты працаваў на ўроку? ____

Ці правільна выканаў усе пісьмовыя заданні? ____

Як ты лічыш, якую адзнаку ты заслужыў на сённяшнім уроку? ____

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока

Выстаўленне адзнак за ўрок.

  1. Дамашняе заданне

— Дамашняе заданне ў вас творчае: с. 114, заданне 5. Напішыце працяг казкі пра Бусліка. Вам дапамогуць веды, якія вы атрымалі ў разделе “Сінтаксіс і пунктуацыя”.

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

С уважением и любовью, Татьяна Саксон

Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -

И моя благодарность останется с вами!

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика