Беларуская мова. 4 клас. Тэма ўрока: Сказы з аднароднымі членамі (2-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 4 класе.
Тэма ўрока: Сказы з аднароднымі членамі (2-я гадзіна)
Мэты:
1. Пазнаёміць з правіламі адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме.
2. Удасканальваць уменні вучняў інтанаваць сказы з аднароднымі членамі сказа.
3. Фарміраваць навык правільна будаваць і ўжываць сказы такога тыпу пры складанні тэксту.
4. Развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць
План урока
- Арганізацыйны момант
- Праверка дамашняга задання
- Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка
- Паведамленне тэмы ўрока
- Работа з падручнікам
- Работа ў сшытку на друкаванай аснове
- Вынік урока
- Дамашняе заданне
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
2. Праверка дамашняга задання
Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, вызначаюць іх: на якое пытанне адказваюць, да якога слова адносяцца, якімі членамі сказа – галоўнымі або даданымі – з’яўляюцца.
3. Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка
— Зараз запішам: дата, класная работа.
На дошцы напісана:
ць ці ця цю це цё
Вучні запісваюць у сшыткі.
— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы.
_ягнік, _ішыня, па_еркі, іс_і, глядзе_ь.
— Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.
— Запішыце ў сшыткі два прыклады на гэта правіла.
Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.
4. Паведамленне тэмы ўрока
— Запішыце сказ пад дыктоўку:
Дзяўчынка дастала з ранца і паклала на парту сшытак, падручнік, пенал.
Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
— Знайдзіце і падкрэсліце галоўныя члены сказа.
— Дзяўчынка – дзйнік, дастала і паклала – выказнік.
— Знайдзіце словы ў сказе, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, слова да якога яны адносяцца. Што гэта за словы?
— Дзяўчынка (Што зрабіла?) дастала і паклала (Што?) сшытак, падручнік, пенал. Гэта аднародныя члены сказа.
— Над якой тэмай сення будзем працягваць працаваць?
— Аднародныя члены сказа.
— Чаму паставілі коскі? І чаму не паставілі?
— Адасобілі аднародныя члены сказа, там дзе злучнік коска не патрэбна.
— Што дапамагло паставіць коскі?
— Сэнсавае пералічэнне.
— Зробім вывад: як абазначаюцца аднародныя члены сказа на пісьме?
— Коскай або злучнікам.
5. Работа з падручнікам
Практыкаванне 58 вусна.
— Прачытайце верш. Якія літары трэба паставіць замест кропак? Растлумачце. Знайдзіце ў вершы аднародныя члены сказа. Дакажыце, што яны з’яўляюцца аднароднымі.
Практыкаванне 61.
— Разгледзьце малюнкі і прачытайце дадзеныя словы і словазлучэнні да кожнага малюнка. Складзіце некалькі сказаў, каб у вас атрымалася апавяданне, і запішыце іх. Сказы павінны быць: з аднароднымі дзейнікамі, з аднароднымі выказнікамі, з аднароднымі даданымі членамі сказа.
Вучні самастойна выконваюць работу. Праверка, выпраўленне памылак.
Слоўнікавая работа
— Перакладзіце на беларускую мову словы.
Игра, игрок, кукла, железная дорога, поезд.
Вучні запісваюць словы ў сшытак. Праверка, выпраўленне памылак.
6. Работа у сшытку на друкаванай аснове (с. 27, пр. 1-3)
7. Вынік урока
— На якой тэмай працавалі?
— Сказы з аднароднымі членамі.
— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)
8. Дамашняе заданне
Запісана на дошцы. Правіла, старонка 37, практыкаванне 62.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!