Беларуская мова. 4 клас. Тэма урока: Сказы з аднароднымі членамі (1-я гадзіна)
План-канспект урока Беларускай мовы ў 4 класе.
Тэма урока: Сказы з аднароднымі членамі (1-я гадзіна)
Мэты:
1. Фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў сказа.
2. Развіваць маўленне вучняў, арфаграфічную зоркасць.
3. Выхоўваць акуратнасць.
План урока
- Арганізацыйны момант
- Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка
- Паведамленне тэмы ўрока
- Праверка дамашняга задання
- Работа з падручнікам
- Работа ў сшытку на друкаванай аснове
- Вынік урока
- Дамашняе заданне
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
— Добры дзень. Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
2. Хвілінка чыстапісання. Арфаграфічная размінка
— Зараз адгарнем сшыткі. Запішам: дата, класная работа.
Нараджэнне лiтары:
с с с С С С Е Е Е Ее Ее Ее
Ея Ее ёя ёе
— Якая арфаграмма схавалася ў хвілінке чыстапісання?
(У першым складзе перад націскам е пераходзiць ў я.)
— Змадэлюйце гэта правіла (е → я, ё → я)
вец вят све свя гнё гня дзве дзвя
— Прыдумайце словы з такiмi пачаткамi.
Сл_ды, гн_здо, л_сны, в_снавы, кв_цісты, с_яло, л_карства.
— Прачытайце словы, якія запісаны на дошцы. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.
Адзін вучань ля дошкі, растлумачвае ўстаўленыя літары.
(Сляды, пішам літару я, таму што атрымашся пераход ад слова след. І г.д.)
— Запішыце ў сшыткі па два прыклады на пераход е → я, ё → я.
Дзеці запісваюць, потым некалькі прыкладаў зачытваюць.
3. Паведамленне тэмы ўрока
— Запішыце сказ пад дыктоўку:
Вясна прыносіць нам ласкавае сонейка і пралескі.
Дзеці запісваюць сказ у сшыткі, адзін вучань ля дошкі.
— Знайдзіце ў сказе арфаграмы, растлумачце іх.
(Вясна, е пераходзіць у я. Прыносіць, т пераходзіць у ц. Пралеска, праверачнае слова пралесачка.)
— Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
(Вясна – дзейнік, прыносіць – выказнік)
— Знайдзіце ў сказе словы, якія адказваюць на адно пытанне. На якое? Якімі членамі сказа яны з’яўляюцца? Чаму? Як падкрэсліць?
(Сонейка і пралескі адказваюць на пытанне Што?, з’яўляюцца даданымі членамі сказа, таму што адказваюць на склонавае пытанне, падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй.)
— Знайдзіце слова, да якога яны адносяцца?
(Да слова прыносіць.)
— Адкажыце, што гэта за члены сказа і чаму? Над якой тэмай мы працягваем працаваць на гэтым уроку?
(Тэма ўроку: сказы з аднароднымі членамі. Гэтыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа, таму што адносяцца да аднаго члена сказа і адказваюць на адно пытанне.)
4. Праверка дамашняга задання
Вучні чытаюць сказы з аднароднымі членамі, вызначаюць іх: на якое пытанне адказваюць, да якога слова адносяцца, якімі членамі сказа – галоўнымі або даданымі – з’яўляюцца.
5. Работа з падручнікам
Практыкаванне 53 (5 сказ)
Практыкаванне 54 вусна.
— Прачытайце сказы, дадзеныя ў практыкаванні. Разгледзьце схемы, прыведзеныя ніжэй. Вызначыце, якому сказу адпавядае кожная схема.
— Успомнiм, якiя прызнакi падказваюць нам, што у сказе могуць быць аднародныя члены? (коска, злучнiк i)
— Якiя члены сказа з`яўляюцца аднароднымi. Якiя дзве нагi ў нашага правiла? (адносяцца да аднаго слова, адказваюць на адно пытанне)
Практыкаванне 55 вусна.
Практыкаванне 56.
— Прачытайце тэкст пра кошку і мышку. Дапоўніце сказы з аднароднымі членамі словамі па пытаннях. Запішыце сказы, якія ў вас атрымаліся. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
Вучні выконваюць работу самастойна.
Праверка, выпраўленне памылак.
6. Работа ў сшытку на друкаванай аснове (самастойна)
С. 27, практ. 1-3
— Працуем акуратна i уважлiва. Сшыткi здаём на праверку.
7. Вынік урока
— Над якой тэмай працавалі? (Сказы з аднароднымі членамі.)
— Пра што новае даведаліся? Што выклікала цяжкасці? (адказы вучняў)
8. Дамашняе заданне
Запісана на дошцы. Правіла старонка 31, практыкаванне 57.
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
С уважением и любовью, Татьяна Саксон
Читайте также:
- Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме. Урок беларускай мовы. 2 клас.
- Состав числа 8. Конспект урока математики в 1 классе
- ОБЖ 4 класс. Конспект занятия по теме: Личная и коллективная безопасность. Правила дорожного движения. Основные правила безопасного поведения детей-пассажиров в маршрутном транспортном средстве при следовании с родителями, в группах и самостоятельно.
Скажите спасибо, поделитесь с друзьями -
И моя благодарность останется с вами!